Галоўная Падатковы кантроль Кантроль за прыёмам наяўных грашовых сродкаў Cістэма кантролю гандлёвых аўтаматаў Аўтаматычныя электронныя апараты (за выключэннем асобных відаў) нароўні з гандлёвымі аўтаматамі павінны выкарыстоўвацца з убудаваным касавым абсталяваннем або са сродкам кантролю падатковых органаў

Аўтаматычныя электронныя апараты (за выключэннем асобных відаў) нароўні з гандлёвымі аўтаматамі павінны выкарыстоўвацца з убудаваным касавым абсталяваннем або са сродкам кантролю падатковых органаў

У сувязі з пытаннямі пра падключэнне аўтаматычных электронных апаратаў да сістэмы кантролю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь тлумачыць.

З 1 ліпеня 2012 года прымяненне аўтаматычных электронных апаратаў, абсталяваных купюрапрыёмнікам і (або) плацежным тэрміналам, як і гандлёвых аўтаматаў, магчыма толькі з убудаваным касавым абсталяваннем або са сродкам кантролю падатковых органаў.

Даведачна. У адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 «Об использовании кассового оборудования, платежных терминалов, автоматических электронных аппаратов, торговых автоматов и о приеме наличных денежных средств, банковских пластиковых карточек в качестве средства осуществления расчетов на территории Республики Беларусь при продаже товаров, выполнении работ, оказании услуг, осуществлении деятельности в сфере игорного бизнеса, лотерейной деятельности, проведении электронных интерактивных игр» (далей – пастанова № 924/16) юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 ліпеня 2012 года пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг прымаюць наяўныя грашовыя сродкі і (або) банкаўскія пластыкавыя карткі ў якасці сродку ажыццяўлення разлікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з прымяненнем аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў з убудаваным касавым абсталяваннем для забеспячэння рэгістрацыі і некарэкціруемага ўліку прынятых наяўных грашовых сродкаў і друку плацежнага дакумента або са сродкам кантролю падатковых органаў.

Згодна з пунктам 2 Положения о порядке использования кассового оборудования, платежных терминалов, автоматических электронных аппаратов, торговых автоматов и приема наличных денежных средств, банковских пластиковых карточек в качестве средства осуществления расчетов на территории Республики Беларусь при продаже товаров, выполнении работ, оказании услуг, осуществлении деятельности в сфере игорного бизнеса, лотерейной деятельности, проведении электронных интерактивных игр, зацверджанага пастановай № 924/16 (далей – Палажэнне), аўтаматычны электронны апарат, гандлёвы аўтамат – гэта прылада, абсталяваная купюрапрыёмнікам для прыёму наяўных грашовых сродкаў і (або) плацежным тэрміналам для ажыццяўлення разлікаў пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг у рэжыме самаабслугоўвання.

Да аўтаматычных электронных апаратаў, якія падлягаюць аснашчэнню сродкам кантролю падатковых органаў або касавым абсталяваннем, адносяцца, напрыклад, аўтаматычныя капіравальныя апараты, аўтаматы па выдачы і надзяванні бахіл, аўтаматызаваныя пыласосы, масажныя крэслы, аўтаматызаваныя пральні і іншае аналагічнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца пры выкананні работ, аказанні паслуг у рэжыме самаабслугоўвання і абсталяванае купюрапрыёмнікам.

Разам з тым неабходна звярнуць увагу на наяўнасць шэрагу аўтаматычных электронных апаратаў, на якія разгледжаныя патрабаванні не распаўсюджваюцца.

Так, падпунктамі 31.5 і 31.22 пункта 31 Палажэння прадугледжаны iншы (адрозны ад парадку пры выкарыстанні аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў) парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў пры продажы праз аўтаматы праязных дакументаў (жэтонаў) для транспарту, і эксплуатацыі дзіцячых забаўляльна-прызавых апаратаў, абсталяваных купюрапрыёмнікам, з выйгрышам прызоў без грашовага выйгрышу (кран-машын), згодна з якім прыём наяўных грашовых сродкаў у названых выпадках згодна з пунктам 33 Палажэння ажыццяўляецца з адлюстраваннем у прыходных касавых ордэрах пасля заканчэння працоўнага дня (змены) агульнай сумы выручкі за працоўны дзень (змену).

Такім чынам, аўтаматы па продажы праязных дакументаў (жэтонаў) для транспарту, дзіцячыя забаўляльна-прызавыя апараты (кран-машыны), аснашчаныя купюрапрыёмнікам, не падлягаюць аснашчэнню сродкам кантролю падатковых органаў або касавым абсталяваннем, як і іншыя аналагічныя апараты, якія носяць забаўляльны характар. Да такіх апаратаў адносяцца, напрыклад, абсталяваныя купюрапрыёмнікам музычныя аўтаматы, аўтаматы з камп'ютарнымі гульнямі, дзіцячыя качалкі і г.д.

Інфармацыя аб перавагах і недахопах выкарыстання сродку кантролю падатковых органаў у параўнанні з убудаваннем у аўтаматычныя электронныя апараты і гандлёвыя аўтаматы касавага падсумоўваючага апарата, тарыфах і ўмовах падключэння да сістэмы кантролю гандлёвых аўтаматаў размешчана на сайце сістэмы http://www.ckta.by.