Галоўная Галіновы камітэт ГА БРСМ МПЗ Асноўныя палажэнні

  З гісторыі аб'яднання

13.02.2015
24 верасня 1920 году - I Усебеларускі з'езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з'езду падкрэслівала, што КСМБ з'яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі.
Чэрвень 1924 году - рашэннем VI з'езда РКСМ арганізацыі было прысвоена імя У. І. Леніна - ВЛКСМ, ЛКСМБ - Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.
1945 год - за мужнасць, самаадданасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на франтах Айчыннай вайны і ў тыле ворага, ЛКСМБ узнагароджаны ордэнам баявога Чырвонага Сцяга.
1970 год - за актыўны ўдзел у сацыялістычным і камуністычным будаўніцтве, за вялікую працу па выхаванню моладзі і ў сувязі з 50-годдзем ЛКСМБ узнагароджаны ордэнам Леніна.
Снежань 1991 года - XXX з'езд ЛКСМБ прыняў рашэнне аб статутных зменах арганізацыі і перайменаванні яе на падставе юрыдычнага правапераемніка ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ).
Люты 1995 году - на XXXVII з'ездзе Саюза моладзі Беларусі арганізацыя перайменавана ў Беларускі саюз моладзі (БСМ). Поўная назва з 1999 года - Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз моладзі» (ГА БСМ).
20-21 мая 1997 года - на Устаноўчым з'ездзе была створана маладзёжная арганізацыя - Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ). Поўная назва з 1999 года - Грамадскае аб'яднанне «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» (ГА «БПСМ»).
6 верасня 2002 году - на XXXVIII аб'яднальным з'ездзе ГА «БПСМ» і АГ «БСМ» было прынята рашэнне аб аб'яднанні шляхам зліцця двух найбуйнейшых моладзевых арганізацый Рэспублікі Беларусь у адзіную - Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (АГ «БРСМ»).
Кастрычнік 2003 года - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 29 кастрычніка 2003 г. № 466 - Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Красавік, 2005 г. - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ад 7 красавіка 2005 г. № 166 - Рэканструкцыя часткі Аўгустоўскага канала аб'яўлена моладзевай будоўляй краіны.
23 верасня 2005 г. - на XXXIX з'ездзе БРСМ падведзены вынікі за 3 гады дзейнасці арганізацыі пасля зліцця БСМ і БПСМ. Намечаны асноўныя напрамкі далейшай працы.
24 верасня 2005 г. - 85 гадоў камсамолу Беларусі.