Даходы, што падлягаюць абавязковаму дэклараванню
3
Даходы, што падлягаюць абавязковаму дэклараванню, указваюцца ў раздзеле І дэкларацыі аб даходах і маёмасці «ЗВЕСТКІ АБ АТРЫМАНЫХ ДАХОДАХ».
У пункце 1 «Даходы, атрыманыя ад арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь» падаюцца звесткі пра любыя даходы, у тым ліку:
- аб заработнай плаце і (або) іншых даходах, атрыманых на месцы асноўнай працы;
- аб аўтарскіх платах, у тым ліку за публікацыі, артыкулы ў друкаваных выданнях і інш.;
- аб платах за ўдзел у лекцыях, семінарах і інш.;
- аб матэрыяльнай дапамозе, падарунках і іншых даходах, атрыманых ад прафсаюзных арганізацый (як у грашовай, так і натуральнвй форме);
- аб страхавым пакрыцці, у тым ліку па дагаворах страхавання транспартных сродкаў, грамадзянскай адказнасці (АўтаКАСКА, грамадзянскай адказнасці вадзіцеляў транспартных сродкаў і інш.).
- Абпенсіі па ўзросце, па страце карміцеля і інш.;
- аб стыпендыі;
- аб дапамогах, у тым ліку па доглядзе за дзіцяцем да 3-х гадоў;
- аб дывідэндах ад арганізацый і інш.
У пункце 2 «Даходы, атрыманыя па дагаворах ад фізічных асоб у Рэспубліцы Беларусь» падаюцца звесткі пра любыя даходы, у тым ліку:
- аб грашовых сродках, атрыманых у падарунак ад фізічных асоб (блізкіх сваякоў і іншых асоб);
- аб плаце за дадзеную ў карыстанне кватэру або іншае жылое (нежылое) памяшканне (па дагаворы найму ці арэнды памяшкання або заключэння дагавору);
- аб даходах, атрыманых ад фізічных асоб ад прададзеных імі кватэр, жылых дамоў, зямельных участкаў, аўтамабіляў і (або) іншай маёмасці;
- аб даходах, атрыманых ад фізічных асоб у натуральнай форме (напрыклад, атрыманне ў падарунак кватэры, жылога дома, зямельнага ўчастка, аўтамабіля і інш.).
У 3 «Даходы, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці» падаюцца звесткі пра наступныя даходы:
- ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці фізічнымі асобамі, што з’яўляюцца плацельшчыкамі падаходнага падатку з фізічных асоб;
- ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці фізічнымі асобамі, што з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;
- ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці фізічнымі асобамі, што з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і другіх фізічных асоб і інш.
У пункце 4 «Даходы, атрыманы за мяжой і (або) з-за мяжы» падаюцца звесткі пра любыя даходы, у тым ліку:
- аб аплаце работы за мяжой;
- аб даходах, атрыманых ад продажу кватэр, жылых дамоў, зямельных участкаў ці другой маёмасці, размешчанай за мяжой;
- аб грашовых сродках, атрыманых у падарунак ад блізкіх сваякоў ці другіх асоб, што знаходзяцца за мяжой і інш.
У пункце 5 «Звесткі аб атрыманых на працягу перыяду, што дэкларуецца, пазыках, крэдытах» падаюцца звесткі пра наступныя даходы:
- аб атрыманых на працягу 2017 года крэдытах, пазыках, у тым ліку пагашаных (цалкам або часткова) на дату падачы дэкларацыі.
- аб авердрафце ў межах ліміту, пазначанага ў дагаворы.
У пункце 6 «Звесткі пра пазыкі, атрыманыя ў перыяд, што папярэднічаў перыяду, за які падаецца дэкларацыя аб даходах і маёмасці, і нявернутых на дату яе падачы» падаюцца звесткі пра наступныя даходы:
- аб пазыках, атрыманых да 2017 года і нявернутых (поўнасцю або часткова) на дату падачы дэкларацыі.
У пункце 7«Іншыя даходы, непазначаныя ў пунктах 1 – 6» падаюцца звесткі пра любыя даходы, у тым ліку:
- аб атрыманай у спадчыну маёмасці (кватэрах, жылых дамах, зямельных участках, аўтамабілях і інш.);
- аліментах на ўтрыманне дзіцяці;
- аб даходах, атрыманых ад продажу фізічнымі асобамі прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, лекавых траў, дзікарослых грыбоў і ягад і інш.