Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Дэклараванне даходаў і маёмасці фізічнымі асобамі па патрабаванні падатковага органа Даходы, якія не падлягаюць дэклараванню

Даходы, якія не падлягаюць дэклараванню

  • грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ва ўласнасці фізічных асоб, у тым ліку размешчаныя фізічнымі асобамі на рахункі і (або) на ўклады (дэпазіты) у банках Рэспублікі Беларусь (уключаючы працэнты па іх), іх выдача, а таксама перавод з рахункаў (укладаў) у банках іншых дзяржаў у банкі Рэспублікі Беларусь;
  • узнагароджанні ад сумы аплаты тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, у тым ліку ў выглядзе працэнтаў;
  • тавары, атрыманыя ў рамках правядзення рэкламы і рэкламных гульняў, калі па ўмовах іх правядзення адсутнічаюць звесткі аб атрымальніках такіх тавараў;
  • даходы, атрыманыя ў рамках бонусных, маркетынгавых і (або) іншых аналагічных праграм;
  • зніжкі з кошту (тарыфу) тавараў (работ, паслуг);
  • аблігацыі (уключаючы купонны або працэнтны даход па іх), вэксалі і іншыя каштоўныя паперы, што знаходзяцца ва ўласнасці фізічных асоб, за выключэннем каштоўных папер, указаных у абзацы чацвёртым часткі першай артыкула 6 новай рэдакцыі Закона аб дэклараванні.