Пад абавязковае дэклараванне падлягаюць даходы, якія ўказваюцца ў раздзеле I дэкларацыі аб даходах і маёмасці «ЗВЕСТКІ АБ АТРЫМАНЫХ ДАХОДАХ».
У ПУНКЦЕ 1 «Даходы, атрыманыя ад арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь» указваюцца звесткі пра наступныя даходы:
- пра заробак і (або) іншыя даходы, атрыманыя па месцы працы;
- пра аўтарскія ўзнагароды, у тым ліку публікацыі, артыкулы ў друкаваных выданнях і інш.;
- пра ўзнагароджанні за ўдзел у лекцыях, семінарах і інш.;
- пра матэрыяльную дапамогу, падарункі і іншыя даходы, атрыманыя ад прафсаюзных арганізацый (як у грашовай, так і ў натуральнай форме);
- пра страхавыя пакрыцці, у тым ліку па дагаворах страхавання транспартных сродкаў, грамадзянскай адказнасці (АўтаКАСКА, грамадзянскай адказнасці кіроўцаў транспартных сродкаў і інш.);
- пра пенсіі па ўзросце, па страце кармільца і інш.;
- пра стыпендыі;
- пра выплаты, у тым ліку па даглядзе за дзецьмі да 3-х год;
- пра дывідэнды ад арганізацый і інш.
У ПУНКЦЕ 2 «Даходы, атрыманыя па дагаворах ад фізічных асоб у Рэспубліцы Беларусь» указваюцца звесткі пра наступныя даходы:
- пра грашовыя сродкі, атрыманыя ў дар ад фізічных асоб (сваякоў і іншых асоб);
- пра плату за прадастаўленую ў выкарыстанне кватэру або іншае жылое (нежылое) памяшканне (па дагаворы наёму ці арэнды памяшкання або без заключэння дагавора);
- пра даходы, атрыманыя ад фізічных асоб за прададзеныя ім кватэры, жылыя дамы, зямельныя надзелы, аўтамабілі і (або) іншую маёмасць;
- пра даходы, атрыманыя ад фізічных асоб у натуральнай форме (напрыклад, атрыманне ў дар кватэры, жылога дома, зямельнага надзела, аўтамабіля і інш.).
У ПУНКЦЕ 3 «Даходы, атрыманыя ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці» ўказваюцца звесткі пра наступныя даходы:
- ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці фізічнымі асобамі, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі падаходнага падатку з фізічных асоб;;
- ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці фізічнымі асобамі, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;;
- ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці фізічнымі асобамі, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб і інш.
У ПУНКЦЕ 4 «Даходы, атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы» ўказваюцца звесткі пра наступныя даходы:
- пра ўзнагароджанні за працу за мяжой;
- пра даходы, атрыманыя ад продажы кватэр, жылых дамоў, зямельных надзелаў і іншай маёмасці, размешчаных за мяжой;
- пра дарэнне грашовых сродкаў сваякамі або іншымі асобамі, якія знаходзяцца за мяжой і інш.
У ПУНКЦЕ 5 «Звесткі пра атрыманыя на працягу дэкларуемага перыяду пазыках, крэдытах» указваюцца звесткі пра наступныя даходы:
- пра атрыманыя на працягу дэкларуемага перыяду пазыкі, крэдыты, у тым ліку пагашаныя (поўнасцю ці часткова) на дату прадастаўлення дэкларацыі;
- пра авердрафт у межах ліміту, указанага ў дагаворы.
У ПУНКЦЕ 6 «Звесткі пра пазыкі, атрыманыя ў перыяд, які папярэднічаў перыяду, за які прадастаўляецца дэкларацыя аб даходах і маёмасці, і не вернутых на дату яе прадастаўлення» ўказваюцца звесткі пра наступныя даходы:
- пра ПАЗЫКІ, атрыманыя да 2017 года і не вернутыя (поўнасцю ці часткова) на дату прадастаўлення дэкларацыі..
У ПУНКЦЕ 7 «Іншыя даходы, не указаныя ў пунктах 1 – 6» указваюцца звесткі пра наступныя даходы:
- пра атрыманую ў спадчыну маёмасць (кватэры, жылыя дамы, зямельныя надзелы, аўтамабілі і інш.);
- аліменты на ўтрыманне дзіцяці;
- • пра даходы, атрыманыя ад продажу фізічным асобам прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, лекавых раслін, дзікарослых грыбоў і ягад і інш.