Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму Фізічная асоба як СУБ'ЕКТ аграэкатурызму

Фізічная асоба як СУБ'ЕКТ аграэкатурызму

Фізічная асоба мае права ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2017 N 365 «Аб развіцці аграэкатурызму» пры адначасовым выкананні наступных умоў:
  • пастаяннае пражыванне ў аднакватэрным або блакіраваным жылым доме, у тым ліку кватэры ў блакіраваным жылым доме, у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах,
  • вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, або вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі на зямельных участках, прадастаўленых для гэтых мэт.
ДЗЕЙНАСЦЬ па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА фізічнымі асобамі БЕЗ ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГІСТРАЦЫІ ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка

Для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб'екты аграэкатурызму маюць права прыцягваць фізічных асоб па працоўных дагаворах і (або) грамадзянска-прававых дагаворах.