Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыі
3
Пры запаўненні дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў раздзеле II «Звесткі аб маёмасці» ўказваецца маёмасць, якая ЗНАХОДЗІЦЦА ВА ЎЛАСНАСЦІ абавязанай асобы НА ДАТУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ дэкларацыі.
У пункце 1 «Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, зямельныя ўчасткі» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыi:
- аб жылых дамах (долях у праве ўласнасці);
- аб кватэрах, пакоях (долях у праве ўласнасці);
- аб гаражах (долях у праве ўласнасці);
- аб машына-месцах (долях у праве ўласнасці);
- аб дачах (долях у праве ўласнасці);
- аб садовых доміках (долях у праве ўласнасці);
- аб офісных або адміністрацыйных памяшканнях (долях у праве ўласнасці);
- аб складскіх, вытворчых памяшканнях (долях у праве ўласнасці);
- аб іншых капітальных пабудовах, ізаляваных памяшканнях (долях у праве ўласнасці);
- аб зямельных участках (долях у праве ўласнасці).
У пункце 2 «Долі ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і суполак, паі ў маёмасцi вытворчых і спажывецкіх кааператываў, аб'екты, не завершаныя ў будаўніцтве, іх часткі, прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць» падаюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці:
- у падпункце 2.1 – долі ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і суполак, паі ў маёмасцi вытворчых і спажывецкіх кааператываў незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці;
- у падпункце 2.2 – аб'екты, не завершаныя ў будаўніцтве, іх часткі, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, якая перавышае 15 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
- у падпункце 2.3 – прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, якая перавышае 15 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
- у падпункце 2.4 – паі ў маёмасцi спажывецкіх кааператываў, арганізаваных для будаўніцтва і эксплуатацыі жылых дамоў, кіравання імі, а таксама гаражных кааператываў і кааператываў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, пры ўмове ўнясення абавязанымі асобамі паявых узносаў на фінансаванне будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё аб'ектаў нерухомасці, незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
У пункце 3 «Транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і прыроўненых да іх механічных транспартных сродкаў, веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака - мора) плавання, паветраныя судны, долі ў праве ўласнасці на іх» указваюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыі:
- легкавых аўтамабілях;
- грузавых аўтамабілях;
- аўтобусах і мікрааўтобусах;
- матацыклах;
- прычэпах;
- самаходных машынах (гусенічны трактар, сельскагаспадарчая, дарожная, будаўнічая і іншыя машыны, якія не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху);
- марскіх суднах (самаходны або несамаходны плывучы сродак, які выкарыстоўваецца ў мэтах гандлёвага мараплавання);
- суднах унутранага плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыдатнае і дапушчанае да эксплуатацыі па ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);
- суднах змешанага (рака - мора) плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыдатнае і дапушчанае да эксплуатацыі па марскіх і ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);
- паветраных суднах (лятальны апарат, які падтрымліваецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, адрозным ад узаемадзеяння з паветрам, што адбіваецца ад паверхні зямлі або вады, i які падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам).
У пункце 4 «Творы мастацтва, каштоўныя металы і каштоўныя камяні*, вырабы з іх, кошт кожнага з якіх перавышае 1000 базавых велічынь або агульны кошт якіх перавышае 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на гэту маёмасць, калі іх кошт перавышае названыя межы» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці:
- творах мастацтва;
- каштоўных металах (золата, срэбра, плацiна i металы плацiнавай групы (паладый, ірыдый, родый, рутэній, осмій));
- каштоўных камянях (прыродныя алмазы, смарагды, рубіны, сапфіры, александрыты, прыродны жэмчуг, унікальныя бурштынавыя ўтварэнні);
- вырабах з каштоўных металаў і (або) каштоўных камянёў.
Парадак вызначэння кошту вышэйуказанай мёмасці (звыш 1 000 або 2 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця рашэння аб неабходнасці яго дэкларавання можна паглядзець ТУТ
У пункце 5 «Будаўнічыя матэрыялы, агульны кошт якіх перавышае 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на гэтую маёмасць, калі іх кошт перавышае ўказаныя межы» падаюцца звесткі аб будаўнічых матэрыялах, што знаходзяцца ва ўласнасці, агульны кошт якіх перавышае 2 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыi.
У пункце 6 «Іншая маёмасць, кошт адзiнкi якой перавышае 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на дадзеную маёмасць, калі іх кошт перавышае названыя межы» ўказваюцца звесткі аб іншай маёмасці, якая належыць па праву ўласнасці, кошт адзінкі якой перавышае 2 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыi.