Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Асобы, якія займаюць пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь Маёмасць, якая падлягае штогадоваму дэклараванню Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату падачы дэкларацыі

Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату падачы дэкларацыі

Пры запаўненні дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў раздзеле ІІ «Звесткі аб маёмасці» адлюстроўваецца маёмасць, якая ЗНАХОДЗІЦЦА ВА ЎЛАСНАСЦІ абавязанай асобы НА ДАТУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ дэкларацыі.

У пункце 1 «Капітальная пабудова (будынак, збудаванне), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, зямельныя ўчасткі» падаюцца звесткі пра маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыі:

  • аб жылых дамах (долях у праве ўласнасці);

  • аб кватэрах, пакоях (долях у праве ўласнасці);

  • аб гаражах (долях у праве ўласнасці);

  • аб машына-месцах (долях у праве ўласнасці);

  • аб дачах (долях у праве ўласнасці);

  • аб садовых доміках (долях у праве ўласнасці);

  • аб офісных ці адміністрацыйных памяшканнях (долях у праве ўласнасці);

  • аб складскіх, вытворчых памяшканнях (долях у праве ўласнасці);

  • аб іншых капітальных збудаваннях, ізаляваных памяшканнях (долях у праве ўласнасці);

  • абзямельных участках (долях у праве ўласнасці).


У пункце 2 «Долі ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і суполак, паі ў маёмасці вытворчых і спажывецкіх кааператываў, аб’екты з незавершаным будаўніцтвам, іх часткі, прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, долі ў праве ўласнасці на пазначаную маёмасць на суму, што перавышае 15 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці» падаюцца звесткі пра маёмасць, што знаходзіцца ва ўласнасці:

  • долях ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і суполак, паі ў маёмасці вытворчых і спажывецкіх кааператываў на суму, што перавышае 15 000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці;

  • аб’ектах з незавершаным будаўніцтвам, іх частках, долях у праве ўласнасці на названую маёмасць на суму, што перавышае 15 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

    Для даведкі: пад аб’ектам з незавершаным будаўніцтвам разумеецца капітальная пабудова (будынак, збудаванне) і іншая маёмасць, будаўніцтва якіх дазволена ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, але не завершана (будаўніцтва якіх працягваецца, прыпынена, спынена або закансервавана) ці будаўніцтва якіх завершана, але гэтыя аб’екты не зарэгістраваны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

  • • прадпрыемствах як маёмасных комплексах, долях на правах уласнасці на пазначаную маёмасць на суму, што перавышае 15 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Парадак вызначэння кошту вышэйназванай маёмасці (звыш за 15 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця рашэння аб неабходнасці яе дэкларавання можна паглядзець ТУТ

У пункце 3«Транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і механічных транспартных сродкаў, што прыраўноўваюцца да мапедаў, веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака – мора) плавання, паветраныя судны, долі ў праве ўласнасці на іх» падаюцца звесткі пра маёмасць, што знаходзіцца ва ўласнасці, на дату прадстаўлення дэкларацыі:

  • легкавых аўтамабілях;

  • грузавых аўтамабілях;

  • аўтобусах і мікрааўтобусах;

  • матацыклах;

  • прычэпах;

  • самаходных машынах (гусенічны трактар, сельскагаспадарчая, дарожная, будаўнічая і іншыя машыны, якія не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху);

  • марскіх суднах (самаходны ці несамаходны плывучы сродак, які выкарыстоўваецца у мэтах гандлёвага мараплавання);

  • суднах унутранага плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыдатнае і дапушчанае да эксплуатацыі па ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);

  • суднах змешанага (рака – мора) плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыдатнае і дапушчанае да эксплуатацыі па марскіх і ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);

  • • паветраных суднах (лятальны апарат, які падтрымліваецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, адрозным ад узаемадзеяння з паветрам, што адбіваецца ад паверхні зямлі ці вады, і які падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам) .

Звярніце ўвагу на наступную сітуацыю.

Дапусцім, што ў абавязанай асобы ў 2017 годзе не было аўтамабіля. Аўтамабіль быў набыты ёй ва ўласнасць толькі 10 студзеня 2018 года. Дэкларацыю аб даходах і маёмасці за 2017 год такая абавязаная асоба прадстаўляе 22 лютага 2018 года.

Нягледзячы на тое што дэкларацыя прадстаўляецца за 2017 год, падлягаюць указанню ў ёй звесткі пра маёмасць, што знаходзіцца ва ўласнасці на дату падачы дэкларацыі, гэта значыць на 22 лютага 2018 года.

Такім чынам, набыты 10 студзеня 2018 года аўтамабіль падлягае ўказанню ў раздзеле ІІ дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2017 год, якая падаецца 22 лютага 2018 года.


У пункце 4«Творы мастацтва, каштоўныя металы і каштоўныя камяні*, вырабы з іх, кошт кожнага з якіх больш за 1000 базавых велічынь ці агульны кошт больш за 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на даную маёмасць, калі іх кошт перавышае названыя межы» падаюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці:

  • творах мастацтва;

  • каштоўных металах (золата, срэбра, плаціна і металы плацінавай групы (паладый, ірыдый, родый, рутэній, осмій);

  • каштоўных камянях (прыродныя алмазы, ізумруды, рубіны, сапфіры, александрыты, прыродны жэмчуг, унікальныя бурштынавыя ўтварэнні);

  • вырабах з каштоўных металаў і (або) каштоўных камянёў.

Парадак вызначэння кошту вышэйназванай маёмасці (звыш за 1 000 або 2 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця рашэння аб неабходнасці яе дэкларавання можна паглядзець ТУТ

У пункце 5 «Будаўнічыя матэрыялы, агульны кошт якіх перавышае 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на даную маёмасць, калі іх кошт пераўзыходзіць пазначаныя межы» падаюцца звесткі аб будаўнічых матэрыялах, што знаходзяцца ва ўласнасці, агульны кошт якіх перавышае 2 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі.

Парадак вызначэння коту вышэйназванай маёмасці (звыш за 2 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця раэння аб неабходнасці яе дэкларавання можна паглядзець ТУТ

У пункце 6 «Іншая маёмасць, кошт адзінкі якой пераўзыходзіць 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на даную маёмасць, калі іх кошт перавышае ўказаныя межы» падаюцца звесткі аб іншай маёмасці, што належыць на правах уласнасці, кошт адзінкі якой пераўзыходзіць 2 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі.

Парадак вызначэння кошту вышэйназванай маёмасці (звыш за 2 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця рашэння аб неабходнасці яе дэкларавання можна паглядзець ТУТ

Згодна з часткай шэсць артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» АБАВЯЗКОВА ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці ў раздзеле ІІІ «Іншыя звесткі аб даходах і маёмасці» падаюцца звесткі аб:

  • долях ва ўстаўных фондах (акцыях) гаспадарчых таварыстваў і суполак незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыі;

  • паях у маёмасці вытворчых і спажывецкіх кааператываў незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыі.