Маёмасць, што знаходзілася на працягу 2016 года ў фактычным валоданні, карыстанні больш за 183 дні
1
Згодна з часткай сем артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь
“Аб барацьбе з карупцыяй” пад маёмасцю, якая знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні, разумеецца маёмасць, што знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні на аплатнай ці бязвыплатнай аснове 183 дні і боль на працягу 2017 года, а менавіта:
- зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы;
- транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і механічных транспартных сродкаў, што прыраўноўваюцца да мапедаў, веласіпедаў, гужавога транспарту), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака – мора) плавання, паветраныя судны;
- творы мастацтва, каштоўныя металы і каштоўныя камяні, вырабы з іх, кошт кожнага з якіх больш за адну тысячу базавых велічынь ці агульны кошт больш за 2000 базавых велічынь.
ВЫКЛЮЧЭННЕ з выэйназванай маёмасці складаюць прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку:
- жылыя памяшканні ў інтэрнаце;
- жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду;
- маёмасць, што выкарыстоўваецца з мэтай выканання службовых (працоўных) абавязкаў.
Колькасць дзён знаходжання маёмасці ў фактычным валоданні, карыстанні на працягу перыяду, што дэкларуецца, вызначаецца асобамі, якія прадстаўляюць дэкларацыю, самастойна.
Звесткі аб маёмасці, што знаходзілася на працягу 2017 года ў фактычным валоданні, карыстанні боль за 183 дні, адлюстроўваюцца ў раздзеле ІІІ “Іншыя звесткі аб даходах і маёмасці.