Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Дэклараванне даходаў і маёмасці дзяржаўнымі службоўцамі і іншымі абавязанымі асобамі Маёмасць, якае падлягае абавязковаму дэклараванню

Маёмасць, якае падлягае абавязковаму дэклараванню

У дэкларацыі адлюстроўваюцца звесткі аб маёмасці, ЯКАЯ ЗНАХОДЗІЦЦА ВА ЎЛАСНАСЦІ НА ДАТУ ПАДАЧЫ дэкларацыі.

Звесткі аб падлеглай абавязковаму дэклараванню маёмасці ўказваюцца ў раздзеле II дэкларацыі аб даходах і маёмасці «ЗВЕСТКІ АБ МАЁМАСЦІ».

У ПУНКЦЕ 1 «Капітальныя будыніны (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, зямельныя ўчасткі» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці:

  • аб жылых дамах (доля ў праве ўласнасці);
  • абкватэрах, пакоях (доля ў праве ўласнасці);
  • аб гаражах (доля ў праве ўласнасці);
  • абмашына-месцах (доля ў праве ўласнасці);
  • абдачах (доля ў праве ўласнасці);
  • аб садовых доміках (доля ў праве ўласнасці);
  • аб офісных ці адміністацыйных памяшканнях (доля ў праве ўласнасці);
  • аб складских, производственных помещениях (доля в праве собственности);
  • аб іншых капітальных будынінах, ізаляваных памяшканнях (доля ў праве ўласнасці);
  • абзямельных участках (доля ў праве ўласнасці).


У ПУНКЦЕ 2 «Долі ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і аб’яднанняў, паі ў маёмасці вытворчых і спажывецкіх кааператываў, аб’екты, не завершаныя будаўніцтвам, іх часткі, прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, што перавышае 15 000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці:
  • долях ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і аб’яднанняў, паі ў маёмасці вытворчых і спажывецкіх кааператываў на суму, што перавышае 15 000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці;
  • аб’ектах, не завершаных будаўніцтвам, іх частках, долях у праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, што перавышае 15 000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці;
  • прадпрыемствах як маёмасных комплексах, долях у праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, што перавышае 15 000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
Парадак вызначэння кошту маёмасці на дату падачы дэкларацыі можна паглядзець ТУТ


У ПУНКЦЕ 3 «Транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і прыраўнаваных да іх механічных транспартных сродкаў, веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака – мора) плавання, паветраныя судны, долі ў праве ўласнасці на іх» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці:

  • аб легкавых аўтамабілях;
  • аб грузавых аўтамабілях;
  • аб аўтобусах і мікрааўтобусах;
  • абматацыклах;
  • абпрычэпах;
  • аб самаходных машынах (гусенічны трактар, сельскагаспадарчая, дарожная, будаўнічая, іншая машына, не прызначаныя для ўдзелу ў дарожным руху);
  • абмарскіх суднах (самаходнае ці несамаходнае плавучае збудаванне, якое выкарыстоўваецца з мэтай ганлёвага мораплавання);
  • абсуднах унутранага плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыгоднае і дапушчанае да эксплуатацыі па ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);
  • абсуднах змешанага (рака – мора) плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыгоднае і дапушчанае да эксплуатацыі па марскіх і ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);
  • аб паветраных суднах (лятальны апарат, які падтрымліваецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, адрознага ад узаемадзеяння з паветрам, адбітым ад паверхні зямлі ці вады, і падлеглы дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам).


У ПУНКЦЕ 4 «Творы мастацтва, каштоўныя металы і каштоўныя камяні*, вырабы з іх, кошт кожнага з якіх перавышае 1000 базавых велічынь ці агульны кошт якіх перавышае 2000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на дадзеную маёмасць, калі іх кошт перавышае ўказаныя межы» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці:

  • аб творах мастацтва;
  • аб каштоўных металах (золата, срэбра, плаціна і металы плацінавай групы (паладзій, ірыдзій, родзій, руценій, осмій);
  • аб каштоўных камянях (прыродныя алмазы, ізумруды, рубіны, сапфіры, александрыты, прыродны жэмчуг, унікальныя янтарныя ўтварэнні);
  • аб вырабах з каштоўных металаў і (ці) каштоўных камянёў.

Парадак вызначэння кошту маёмасці на дату падачы дэкларацыі можна паглядзець ТУТ


У ПУНКЦЕ 5 «Будаўнічыя матэрыялы, агульны кошт якіх перавышае 2000 базавых велічынь на дату падачы декларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на дадзеную маёмасць, калі іх кошт перавышае ўказаныя межы» ўказваюцца звесткі аб уласных будаўнічых матэрыялах, агульны кошт якіх перавышае 2 000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі.

Парадак вызначэння кошту маёмасці на дату падачы дэкларацыі можна паглядзець ТУТ


У ПУНКЦЕ 6 «іншая маёмасць, кошт адзінкі якой перавышае 2000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на дадзеную маёмасць, калі іх кошт перавышае ўказаныя межы» ўказваюцца звесткі аб іншай маёмасці, якая належыць на праве ўласнасці, кошт адзінкі якой перавышае 2 000 базавых велічынь на дату падачы дэкларацыі.

Парадак вызначэння кошту маёмасці на дату падачы дэкларацыі можна паглядзець ТУТ