У дэкларацыі адлюстроўваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыі.
Звесткі аб маёмасці, што падлягае абавязковаму дэклараванню, указваюцца ў раздзеле II дэкларацыі аб даходах і маёмасці «ЗВЕСТКІ АБ МАЁМАСЦІ».
У ПУНКЦЕ 1 «Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, зямельныя ўчасткі» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці:
- аб жылых дамах (доля ў праве ўласнасці);
- аб кватэрах, пакоях (доля ў праве ўласнасці);
- аб гаражах (доля ў праве ўласнасці);
- аб машына-месцах (доля ў праве ўласнасці);
- аб дачах (доля ў праве ўласнасці);
- аб садовых доміках (доля ў праве ўласнасці);
- аб офісных або адміністрацыйных памяшканнях (доля ў праве ўласнасці);
- аб складскіх, вытворчых памяшканнях (доляў праве ўласнасці);
- аб іншых капітальных пабудовах, ізаляваных памяшканнях (доля ў праве ўласнасці);
- аб зямельных участках (доля ў праве ўласнасці).
У ПУНКЦЕ 2 «Долі ў статутных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і суполак, аб'екты, не завершаныя будаўніцтвам, іх часткі, прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць»
указваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці:
- долях у статутных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў ісуполак на суму, якая перавышае 2 000 базавых велічынь (у адносінах да маёмасці, набытай да 1 сакавіка 2002 г., - дзве тысячы мінімальных заработных плат) на дату набыцця;
- аб'ектах, не завершаных будаўніцтвам, іх частках, долях ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць;
- прадпрыемствах як маёмасных комплексах, долях ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, якая перавышае
2 000 базавых велічынь (у адносінах да маёмасці, набытай да 1 сакавіка 2002 г., - дзве тысячы мінімальных заработных плат) на дату набыцця.
У ПУНКЦЕ 3 «Транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і прыроўненых да іх механічных транспартных сродкаў, веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака – мора) плавання, паветраныя судны, долі ў праве ўласнасці на іх» указваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці:
- аб легкавых аўтамабілях;
- аб грузавых аўтамабілях;
- аб аўтобусах і мікрааўтобусах;
- аб матацыклах;
- аб прыцэпах;
- аб самаходных машынах (гусенічны трактар, сельскагаспадарчая, дарожная, будаўнічая, іншая машына, што не прызначаныя для ўдзелу ў дарожным руху);
- аб марскіх суднах (самаходнае або несамаходнае плыткае збудаванне, што выкарыстоўваецца з мэтай гандлёвага мараплавання);
- аб суднах унутранага плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыдатна і дапушчана да эксплуатацыі па ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);
- аб суднах змешанага (рака – мора) плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыдатна і дапушчана да эксплуатацыі па марскіх і ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);
- аб паветраных суднах (лятальны апарат, які падтрымліваецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, адрознага ад узаемадзеяння з паветрам, адбітым ад паверхні зямлі або вады, і які падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам).
У ПУНКЦЕ 4 «Іншая маёмасць, кошт адзінкі якой перавышае 2000 базавых велічынь (у адносінах да маёмасці, набытай да 1 сакавіка 2002 г., - дзве тысячы мінімальных заработных плат) на дату набыцця, а таксама долі ў праве ўласнасці на дадзеную маёмасць, калі іх кошт перавышае ўказаныя межы, за выключэннем маёмасці, указанай у частцы пятай артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці па патрабаванні падатковых органаў».