Галоўная Падатковы кантроль Кантроль за асобнымі групамі тавараў Маркіроўка тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі. Агульныя палажэнні. Маркіроўка тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-пазнакамі РЭКАМЕНДАЦЫІ суб'ектам гаспадарання па маркіроўцы вырабаў з натуральнага футра кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-пазнакамі Інвентарызацыя рэшткаў тавараў, уключаных у пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі знакамі (далей - пералік)

Інвентарызацыя рэшткаў тавараў, уключаных у пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі знакамі (далей - пералік)

З даты ўвядзення маркіроўкі аптовы і (або) рознічны гандаль таварамі, уключанымі ў пералік, без кантрольных знакаў з RFID-пазнакамі павінен быць спынены. Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць вытворчасць, аптовы і (або) рознiчны гандаль таварамi, уключанымі ў пералік, неабходна правесці інвентарызацыю рэшткаў такіх тавараў па стане на дату ўвядзення маркіроўкі. Вынікі інвентарызацыі павінны быць аформлены інвентарызацыйным вопісам. У мэтах арганізацыі бесперабойнага гандлю суб'екты гаспадарання маюць права правесці інвентарызацыю рэшткаў тавараў да даты ўвядзення іх маркіроўкі. Непрамаркіраваныя рэшткі тавараў, якія ўтварыліся на дату ўвядзення маркіроўкі (далей – рэшткі тавараў), дапускаецца захоўваць пры наяўнасці ў месцы іх захоўвання інвентарызацыйнага вопісу (копii, заверанай суб'ектам гандлю). Калі інвентарызацыйны вопіс прадстаўляўся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы пастаноўкі на ўлік (далей – інспекцыя МПЗ), на ім павінна быць прастаўлена адпаведная адзнака.