Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 г. № 337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб” Рэкамендацыі для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўляльным прынцыпе з выплатай адзінага падатку Іншыя ўмовы ажыццяўлення дзейнасці

Іншыя ўмовы ажыццяўлення дзейнасці

Пры ажыццяўленні дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, на фізічных асоб не ўскладаецца абавязак па выкананні ўстаноўленага заканадаўствам парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў. Адпаведна, фізічныя асобы пры ажыццяўленні такой дзейнасці маюць права прымаць ад грамадзян наяўныя грашовыя сродкі за аказаныя імі паслугі, выкананыя работы, рэалізаваныя тавары без афармлення дакументаў, якія пацвярджаюць такі прыём. Пры гэтым такія фізічныя асобы не змогуць, напрыклад, набыць і выкарыстоўваць для прыёму наяўных грашовых сродкаў квітанцыі аб прыёме наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг) без прымянення касавых падсумоўваючых апаратаў і (або) спецыяльных камп'ютарных сістэм і плацежных тэрміналаў, правам на набыццё і выкарыстанне якіх валодаюць толькі індывідуальныя прадпрымальнікі і арганізацыі.

Таксама пры ажыццяўленні дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, на фізічных асоб не ўскладаецца абавязак па вядзенні ўліку атрыманых даходаў і падачы ў падатковы орган падатковых дэкларацый (разлікаў) у сувязі з ажыццяўленнем дзейнасці. Гэта значыць пры ажыццяўленні дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, фiзiчнай асобе не трэба на пастаяннай аснове падлічваць атрыманыя даходы і даваць справаздачу аб іх суме перад падатковым органам. Таксама такім асобам не патрабуецца забяспечваць наяўнасць кнігі заўваг і прапаноў і кнігі праверак (рэвізій).