Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Падатак на нерухомасць Паведамленне на выплату падатку на нерухомую маёмасць

Паведамленне на выплату падатку на нерухомую маёмасць

Паведамленне на выплату падатку на нерухомую маёмасць можа быць уручана:
  • асабіста пад подпіс;
  • шляхам накіравання ліста поштай;
  • праз асабісты кабінет плацельшчыка або іншым электронным спосабам (пры наяўнасці згоды фізічнай асобы).
Парадак падключэння да электроннага сэрвісу «Асабісты кабінет» і яго выкарыстання выкладзены тут.

Электронны сэрвіс "Асабісты кабінет" змяшчаецца на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.portal.nalog.gov.by. Доступ да яго ажыццяўляецца пры дапамозе ідэнтыфікацыйнага коду і паролю, якія ўручаюцца падатковым органам.

Для атрымання ідэнтыфікацыйнага коду і паролю плацельшчык можа звярнуцца ў любы падатковы органнезалежна ад месца яго жыхарства, пастаноўкі на ўлік або знаходжання аб’екта падаткаабкладання зямельным падаткам і (або) падаткам на нерухомую маёмасць.

Пры наведванні фізічнай асобай падатковага органа яму неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу: пашпарт, від на жыхарства або даведку бежанца. Выкарыстанне іншых дакументаў, напрыклад, пасведчанне кіроўцы, пропуска, пасведчання і іншых дакументаў у разглядаемай сітуацыі не дапускаецца.

Парадак падключэння і выкарыстання асабістага кабінета рэгулюецца пастанаўленнем Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 31.01.2017 N 2 "Аб некаторых пытаннях узаемадзеяння электронным спосабам з плацельшчыкам падаткаў, збораў (пошлін)" (разам з "Інструкцыяй да парадку вядзення асабістага кабінета плацельшчыка")

Падаць заяўку на падключэнне да асабістага кабінета магчыма тут.