Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб Як разлічыць суму адзінага падатку

Як разлічыць суму адзінага падатку

Разлік праводзіцца па наступнай формуле:


Стаўку адзінага падатку можна паглядзець ТУТ .

Падатковая база адзінага падатку вызначаецца зыходзячы з відаў дзейнасці, што ажыццяўляюцца, і (або) колькасці гандлёвых месцаў, іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцаў для ажыццяўлення гандлю.

Пры рэалізацыі таварамі на гандлёвых месцах, выставах-продажах, кірмашах менш за 15 дзён у каляндарным месяцы адзiны падатак вылічаецца з выкарыстаннем каэфіцыента 0,5.

Прыклад разліку адзінага падатку для фізічных асоб, якія аказваюць паслугі

Від дзейнасці - рэпетытарства. Месца ажыццяўлення дзейнасці - г.Мінск.

Перыяд ажыццяўлення дзейнасці - люты 2016 г.
  1. вызначаем стаўку адзінага падатку:
    Стаўка за рэпетытарства ў г.Мінску - 260 000 беларускіх рублёў
  2. вызначаем падатковую базу:
    Падатковая база - ажыццяўленне рэпетытарства
  3. вызначаем суму адзінага падатку:
    Сума адзінага падатку за люты 2016 г. = 260 000 беларускіх рублёў.

Прыклад разліку адзінага падатку для фізічных асоб, якія рэалізуюць тавары

Від дзейнасці – рэалізацыя карцін, створаных самой фізічнай асобай. Месца ажыццяўлення дзейнасці – гандлёвае месца ў г. Мінску. Перыяд ажыццяўлення дзейнасці – 10 каляндарных дзён лютага 2016 года.

  1. вызначаем стаўку адзінага падатку:
    Стаўка за рэалізацыю на гандлёвых месцах у г.Мінску твораў жывапісу, створаных гэтымі фізічнымі асобамі, - 530 000 беларускіх рублёў.
  2. вызначаем падатковую базу:
    Падатковая база - рэалізацыя твораў жывапісу, створаных гэтымі фізічнымі асобамі на гандлёвых месцах у г.Мінску менш за 15 дзён у каляндарным месяцы
  3. вызначаем суму адзінага падатку:
    Сума адзінага падатку да выплаты = 265 000 беларускіх рублёў (530 000 беларускіх рублёў * 0,5),
    дзе паніжальны каэфіцыент 0,5 за рэалізацыю таварамі на гандлёвых месцах, выставах-продажах, кірмашах менш за 15 дзён у каляндарным месяцы