Падатковы перыяд па падатку на нерухомую маёмасць - каляндарны год..
Гадавая сума падатку на нерухомую маёмасць вылічваецца як вытворная падатковай базы і падатковай стаўкі.
Падатковая база падатку на нерухомую маёмасць вызначаецца зыходзячы з ацэнкі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак, машына-месцаў, якія належаць фізічным асобам.
Ацэнка вызначаецца тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёю і прадастаўляецца ў адпаведныя падатковыя органы для вылічэння падатку на нерухомую маёмасць.
Пры адсутнасці ў бягучым годзе ацэнкі будынкаў і збудаванняў па іх ацэначным кошце ацэнка падатковымі органамі ажыццяўляецца:
1. шляхам індэксацыі кошту будынкаў і пабудоў. Кошт будынкаў і пабудоў, які прымянецца ў якасці падатковай базы пры вылічэнні падатку на нерухомую маёмасць у папярэднім годзе, індэксуецца з выкарыстаннем каэфіцыентаў пераацэнкі будынкаў і пабудоў, якія даводзяцца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва штогод па стане на 1 студзеня года.
2. пры адсутнасці звестак пра кошт будынкаў і пабудоў, якія прымяняюцца ў якасці падатковай базы пры вылічэнні падатку на нерухомую маёмасць у папярэднім годзе, – зыходзячы з базавага разліковага кошту аднаго квадратнага метра.. Ацэнка разлічваецца як вытворная базавага разліковага кошту аднаго квадратнага метра тыповага будынка або пабудовы (з улікам каэфіцыентаў пераацэнкі будынкаў і пабудоў) і агульнай плошчы будынка або пабудовы, якія ацэньваюцца.
Базавы разліковы кошт аднаго квадратнага метра тыповага будынка або пабудовы (з улікам каэфіцыента пераацэнкі) можна паглядзець ТУТ.