Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Хто МОЖА прадставіць падатковую дэкларацыю і атрымаць ЛЬГОТЫ па падаходным падатку

Хто МОЖА прадставіць падатковую дэкларацыю і атрымаць ЛЬГОТЫ па падаходным падатку

1. ХТО можа падаць падатковую дэкларацыю з мэтай атрымання падатковых льгот (вылікаў)?

Фізічныя асобы, ЯКІЯ МАЮЦЬ ПРАВА на атрыманне падатковых льгот (вылікаў), што атрымалі наступныя вiды даходаў:

  • даходы ад арганізацый, якія не з'яўляюцца для іх месцам асноўнай работы;
  • даходы, што падлягаюць падаткаабкладанню падатковым органам (напрыклад, даходы з-за мяжы, ад продажу маёмасці і г.д.).

2. Якімі падатковымі льготамі (вылікамі) можа скарыстацца фізічная асоба?

Падатковыя вылікі за 2017 год:

1. стандартныя падатковыя вылікі:
  • у памеры 93 рублі ў месяц;
  • у памеры 27 рублёў (52 рублі) у месяц на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, навучэнцаў і студэнтаў дзённага аддзялення ці іншых утрыманцаў;
  • у памеры 131 рублёў у месяц для асобнай катэгорыі фізічных асоб.

2. сацыяльныя падатковыя вылікі:
  • у суме выдаткаў на навучанне (сваё, дзяцей, іншых блізкіх сваякоў);
  • на выплату страхавых узносаў па дагаворах добраахвотнага страхавання.

3. маёмасныя падатковыя вылікі:
  • у суме выдаткаў на будаўніцтва (набыццё) жылля;
  • у суме выдаткаў, што панесены на набыццё маёмасці, даходы ад продажу якой падлягаюць падаткаабкладанню.

4. прафесійныя падатковыя вылікі:
  • у суме выдаткаў на стварэнне аб'екта аўтарскага права;
  • у памеры 20%, 30%, 40% ад агульнай сумы аўтарскага ўзнагароджання;
  • у суме выдаткаў, звязаных з удзелам спартсменаў і іх трэнераў у камерцыйных, спартыўных спаборніцтвах (гульнях, выступах), пры ўмове, што такая дзейнасць ажыццяўляецца не ў рамках каманднага ўдзелу.

3. Тэрмін падачы падатковай дэкларацыі

Для фізічных асоб, якія жадаюць падаць падатковую дэкларацыю з мэтай атрымання падатковых ільгот, і вярнуць падаходны падатак, тэрмін прадстаўлення такой дэкларацыі не ўсталяваны.

Не пазней за 1 сакавіка 2018 года падатковыя дэкларацыі прадстаўляюць грамадзяне, якія павінны выплаціць падатак з атрыманых на працягу 2017 года даходаў.

Для асоб, якія прадстаўляюць падатковыя дэкларацыі з мэтай атрымання льгот (вылікаў) па падаходным падатку, НЕАБХОДНА падаць такую дэкларацыю НЕ ПАЗНЕЙ ЗА 3 ГАДЫ з моманту выплаты падаходнага падатку ў бюджэт.


4. Што трэба зрабіць, каб вярнуць падатак

Разгледзім на прыкладзе, што павінна зрабіць фізічная асоба, каб вярнуць падатак з бюджэту.

ПРЫКЛАД
Грамадзянін Іваноў І.І. на працягу 2017 гады працаваў па асноўным месцы працы ў арганізацыі А, а таксама па дагаворы падраду ў арганізацыі Б.


У арганізацыі Б ім было зароблена за 2017 год 5 000 рублёў.

Грамадзянін Іваноў І.І. знаходзіцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў і ажыццявіў у 2017 годзе расходы на будаўніцтва кватэры ў суме 20 000 рублёў.

На працягу 2017 года па месцы асноўнай работы - у арганізацыі А, ім быў атрыманы маёмасны падатковы вылік у суме 8 000 рублёў. Іваноў І.І. мае права на атрыманне маёмаснага падатковага выліку па даходах, атрыманых не па месцы асноўнай работы - у арганізацыі Б.

Як атрымаць маёмасны падатковы вылік па даходах, атрыманых ад арганізацыі Б?


СХЕМА ДЗЕЯННЯЎ:

1. Падаць у падатковую інспекцыю па месцы рэгістрацыі (прапіскі) падатковую дэкларацыю за 2017 год

2. Адлюстраваць у дэкларацыі звесткі аб атрыманай ад арганізацыі Б (не па месцы асноўнай работы) даходзе, а менавіта:
  • суму налічанага арганізацыяй Б даходу;
  • суму ўтрыманага арганізацыяй Б падаходнага падатку.
УВАГА! Да дэкларацыі АБАВЯЗКОВА павінна быць прыкладзена даведка ад арганізацыі Б аб налічаным даходзе i ўтрыманым падатку па ўстаноўленай форме.

3. Адлюстраваць у дэкларацыі звесткі аб праве фізічнай асобы на атрыманне пэўных падатковых льгот (вылікаў)

УВАГА! Да дэкларацыі АБАВЯЗКОВА павінны быць прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць ПРАВА фізічнай асобы на атрыманне падатковых ільгот (вылікаў).

4. Пасля таго, як падатковы орган ажыццявіць пераразлік падаходнага падатку і разлічыць суму падатку да вяртання, напісаць заяву на вяртанне падатку.

УВАГА!
Вяртанне падатку ажыццяўляецца двума спосабамі:
  • на рахунак, адкрыты ў банку, у тым ліку карт-рахунак;
  • наяўнымі грашовымі сродкамі з касы банка, у якім абслугоўваецца падатковая інспекцыя.
Калі Вы хочаце вярнуць падатак на адкрыты на Ваша імя банкаўскі рахунак, у заяву неабходна ўказаць рэквізіты бягучага (разліковага) цi iншага банкаўскага рахунку: нумар рахунку, тып рахунку, найменне банка, код банка, код валюты).

Звяртаем увагу, што пры адсутнасці такіх звестак Вы не зможаце запоўніць заяву на вяртанне падатку шляхам пералічэння сродкаў на Ваш банкаўскі рахунак.

5. На працягу 30 дзён з моманту падачы заявы на вяртанне падатку атрымаць грошы ў абслуговым падатковы орган банку ці на свой банкаўскі рахунак.