Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Збор за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці Хто прызнаецца рамеснікам

Хто прызнаецца рамеснікам

Рамеснікамі прызнаюцца фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесніцкую дзейнасць.

Рамесніцкая дзейнасць – гэта дзейнасць фізічных асоб па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах і накіраваная на задавальненне бытавых патрэб грамадзян.

Рамесніцкая дзейнасць ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе, без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Рамеснікі маюць права рэалізоўваць вырабленыя імі тавары:

- на гандлёвых месцах і (або) у iншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах;

- на аснове грамадзянска-прававых дагавораў, заключаюцца з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

- у памяшканнях, што выкарыстоўваюцца для iх вырабу (майстэрнях);

- з прымяненне рэкламы ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;

- шляхам перасылкі (у тым ліку міжнародным паштовым адпраўленнем), а таксама шляхам дастаўкі прадукцыі па ўказаным спажыўцом адрасе любым відам транспарту.


УВАГА!

Рамеснікі маюць права на бязвыплатнай аснове ажыццяўляць навучанне рамесніцкай дзейнасці (перадаваць вучням веды, навыкі і ўменні пэўнага (пэўных) віду (відаў) рамесніцкай дзейнасці) на падставе дагавора аб навучанні рамесніцкай дзейнасці.

Тэрмін навучання рамесніцкай дзейнасці не павінен перавышаць двух гадоў.

Рамеснікі не маюць права адначасова навучаць рамесніцкай дзейнасці больш за тры вучні.

Рамеснікі забяспечваюць бяспеку выпускаемай у зварот прадукцыі, выконваемых работ, аказваемых паслуг.