Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб Льготы па адзіным падатку

Льготы па адзіным падатку

СТАЎКІ АДЗІНАГА ПАДАТКУ ЗНІЖАЮЦЦА

на 20 працэнтаў для плацельшчыкаў:

  • якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, (пры прадстаўленні дакумента, які сведчыць пра асобу, у якім указаны ўзрост);
  • інвалідаў (пры прадстаўленні пасведчання інваліда або пенсійнага пасведчання, які змяшчае дадзеныя аб прызначэнні яго ўладальніку адпаведнай групы інваліднасці і тэрміне, на які яна ўстаноўлена);
  • бацькоў (усынавiцеляў) у шматдзетных сем'ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да васямнаццаці гадоў (пры прадстаўленні дакумента, які сведчыць пра асобу, і пасведчання шматдзетнай сям'і);
  • бацькоў (усынавiцеляў), якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, (пры прадстаўленні дакумента, які сведчыць пра асобу, і пасведчання дзіцяці-інваліда);

на 45 працэнтаў пры наяўнасцi права на зніжэнне ўсталяванай стаўкі адзінага падатку адначасова па некалькіх вышэйпаказаным падставах;

на 100 працэнтаў для бацькоў (усынавiцеляў), якiя з'яўляюцца iнвалiдамi I і II групы і якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і (або) дзяцей, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі, пры ўмове, што муж (жонка) плацельшчыка таксама з'яўляецца інвалідам I або II групы (пры прадстаўленні пасведчанняў інваліда або пенсійных пасведчанняў, якія змяшчаюць дадзеныя аб прызначэнні іх уладальнікам адпаведнай групы інваліднасці, копіі пасведчання аб нараджэнні дзіцяці і (або) даведкі (яе копіі) аб тым, што дзіця з'яўляецца навучэнцам і атрымлівае адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі).