Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Падатак на нерухомасць Якія ільготы па падатку на нерухомую маёмасць ёсць у фізічных асоб

Якія ільготы па падатку на нерухомую маёмасць ёсць у фізічных асоб

Права на вызваленне ад выплаты падатку на нерухомую маёмасць маюць:

1. Фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці адно жылое памяшканне у многакватэрных і (або) блакіраваных жылых дамах (кватэра або пакой, або доля ў праве ўласнасці на такое памяшканне).

2. Фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці два і больш жылыя памяшканні ў многакватэрных і (або) блакіраваных жылых дамах (кватэры, пакоі і іх долі) - па адным з жылых памяшканняў, якія належаць фізічнай асобе на праве ўласнасці.

Вызваленню ад падатку на нерухомую маёмасць падлягаюць адно жылое памяшканне па выбары фізічнай асобы на падставе яго пісьмовай заявы. Заява прадастаўляецца ў падатковы орган па месцы жыхарства, з указаннем месцазнаходжання ўсіх жылых памяшканняў у многакватэрных або блакіраваных жылых дамах, якія належаць фізічнай асобе. У выпадку непрадастаўлення фізічнай асобай такой заявы пад вызваленне падлягае адно жылое памяшканне, набытае (атрыманае) ім ва ўласнасць раней за іншыя жылыя памяшканні.

Прыкладную форму заявы можна спампаваць ТУТ.

Паштовыя адрасы і (або) адрасы электроннай пошты інспекцый МПЗ можна паглядзець ТУТ.

3. Фізічныя асобы, якія з’яўляюцца членамі шматдзетнай сям’і (якая мае трох і больш непаўналетніх дзяцей). Вызваленне прадастаўляецца па ўсіх жылых памяшканнях, капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), іх частках, а таксама машына-месцах, якія ім належаць.

4. Фізічныя асобы:
  • Пенсіянеры па ўзросце,
  • інваліды I і II групы,
  • іншыя непрацаздольныя фізічныя асобы.
З мэтай вылічэння падатку на нерухомую маёмасць да іншых непрацаздольных фізічных асоб належаць непаўналетнія дзеці, а таксама фізічныя асобы, прызнаныя непрацаздольнымі ва ўстаноўленым парадку.

У адпаведнасці з артыкулам 29 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прызнанне грамадзяніна непрацаздольным ажыццяўляецца судом у парадку, устаноўленым грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам. Над грамадзянінам, прызнаным непрацаздольным, усталёўваецца апека, у сувязі з чым прадстаўленне яго інтарэсаў, у тым ліку здзяйсненне здзелак, ажыццяўляецца яго апекуном ад імя такога грамадзяніна.

Вызваленне прадастаўляецца плацельшчыкам, якія маюць ва ўласнасці капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх часткі, а таксама машына-месцы, акрамя фізічных асоб, якія маюць ва ўласнасці жылыя памяшканні ў многакватэрных і (або) блакіраваных жылых дамах.

ВАЖНА!!! Вызваленне па падатку на нерухомую маёмасць прадастаўляецца пры адсутнасці рэгістрацыі па мысцы жыхарства плацельшчыка працаздольных асоб.

У выпадку знаходжання не па месцы жыхарства (рэгістрацыі), якія належаць такім катэгорыям плацельшчыкаў:
жылыя дамы - вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць пры адсутнасці рэгістрацыі ў гэтых жылых дамах працаздольных асоб капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх часткі, акрамя жылых дамоў, - вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць незалежна ад рэгістрацыі па месцы жыхарства плацельшчыкаў працаздольных асоб

5. ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы;

6. грамадзяне, якія праходзяць альтэрнатыўную службу;

7. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія маюць права на ільготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах"*;;

8. работнікі арганізацый, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці і ажыццяўляюць сельскагаспадарчую вытворчасць, а таксама пенсіянеры, якія раней працавалі ў гэтых арганізацыях, пры ўмове рэгістрацыі такіх асоб у сельскай мясцовасці па капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), размешчаных у сельскай мясцовасці;

9. работнікі філіялаў, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, або іншых адасобленых падраздзяленняў арганізацый, якія набылі ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі, у выніку рэарганізацыі, набыцця (бязвыплатнай перадачы) прадпрыемства як маёмаснага комплексу правы і абавязкі стратных сельскагаспадарчых арганізацый, а таксама пенсіянеры, якія раней працавалі ў гэтых арганізацыях, пры ўмове рэгістрацыі такіх асоб у сельскай мясцовасці па капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), размешчаных у сельскай мясцовасці;

10. работнікі арганізацый аховы здароўя, культуры, устаноў адукацыі і сацыяльнай абароны, размешчаных у сельскай мясцовасці, а таксама пенсіянеры, якія раней працавалі ў гэтых арганізацыях пры ўмове рэгістрацыі такіх асоб у сельскай мясцовасці па капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), размешчаных у сельскай мясцовасці.

ВЫЗВАЛЕННЕ ад падатку на нерухомую маёмасць для указаных катэгорый грамадзян НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА на капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх часткі, а таксама машына-месцы:
1. калі яны прызначаны і (або) выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення прадпрымальніцкай
дзейнасці;
2. капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх часткі, якія не выкарыстоўваюцца (неэфектыўна выкарыстоўваюцца) і ўключаны ў пералік капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), якія не выкарыстоўваюцца (неэфектыўна выкарыстоўваюцца)

Пералік дакументаў, на падставе якіх падатковымі органамі можа быць прадстаўлена вызваленне ад выплаты падатку на нерухомую маёмасць, можна паглядзець ТУТ.

Пералік капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак, якія не выкарыстоўваюцца (неэфектыўна выкарыстоўваюцца), адносна якіх прымяняецца павышаны каэфіцыент да ставак падатку на нерухомую маёмасць, размешчаных на тэрыторыі абласцей і горада Мінска, зацвярджаецца рашэннямі абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў дэпутатаў або па іх даручэнні абласнымі (Мінскім гарадскім) выканкамамі, адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны. Рашэнні аб зацвярджэнні ўказанага Пераліку, змешчаныя на сайтах абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў дэпутатаў, можна паглядзець ТУТ.

Перыяд прадастаўлення вызвалення ад выплаты падатку на нерухомую маёмасць
Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх часткі, а таксама машына-месцы, якія належаць фізічным асобам, у тым ліку не завершаныя будаўніцтвам, вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць
-з 1-га чысла месяца, у якім узнікла права на ільготу,
-па апошняе чысло месяца, у якім права на ільготу было страчана.


____________________________________________
*У адпаведнасці з Законам «Аб ветэранах» ад 17.04.1992 N 1594-XII (далей - Закон) права на ільготнае падаткаабкладанне маюць наступныя катэгорыі грамадзян:
-інваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў (арт. 12 Закона);
-удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны (арт. 13 Закона);
-асобы, узнагароджаныя ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны (арт. 14 Закона);
-асобы, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абороны, мясцовай супрацьпаветранай абороны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог, члены экіпажаў судоў транспартнага флота, інтэрнаваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў портах іншых дзяржаў (арт. 15 Закона);
-асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. і ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда", і -асобы, узнагароджаныя знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда" (арт. 17 Закона);
-ваеннаслужачыя, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), ваеннаабавязаныя, што прызываліся на ваенныя зборы, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спаў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікі ўказаных органаў (уключна спецыялісты і саветнікі Міністэрства абароны СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў СССР і БССР), якія накіроўваліся органамі дзяржаўнай улады СССР у Афганістан або іншыя дзяржавы і прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах (арт. 18 Закона);
-ваеннаслужачыя аўтамабільных батальёнаў, якія накіроўваліся ў Афганістан для дастаўкі грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў (арт. 18 Закона);
-ваеннаслужачыя летняга складу, якія здзяйснялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў (арт. 18 Закона);
-бацькі, жонка (муж), якія не ўступілі ў новы шлюб, ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або памерлі з нагоды раненняў, кантузій, калецтваў, захворванняў, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спаў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія загінулі (памерлі) пры выкананні военскага або службовага абавязку ў Афганістане або іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні (як і тых, хто прапаў без звестак у раёнах вядзення баявых дзеянняў), або пры выкананні абавязкаў воінскай службы (службовых абавязкаў) (арт. 23 Закона);
-былыя вязні фашысцкіх канцлагероў, турмаў, гета і былыя непаўналетнія вязні іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады другой сусветнай вайны (арт. 24 Закона);
-інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў (арт. 25 Закона).