Галоўная Друкаваныя выданні

Друкаваныя выданні

Паважаныя падпісчыкі!

РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» укараніў новы сэрвіс.
Цяпер падпісацца на часопісы «Падаткі Беларусі» і «Кансультант прадпрымальніка» можна як на друкаваную, так і на электронную версію. З афармленнем падпіскі на электронную версію часопісаў можна азнаёміцца ТУТ.


Падаткі Беларусі

Аформіць падпіску на 1 паўгоддзе 2019 года
Аформіць падпіску на 2019 год

Вытворча-практычны часопіс «Падаткі Беларусі» - гэта сотні артыкулаў, аглядаў, каментарыяў, кансультацый, кампетэнтных меркаванняў па розных актуальных пытаннях вядучых спецыялістаў і вучоных у сферы падатковага заканадаўства, бухуліку, працоўных адносін, юрыспрудэнцыі, а таксама факты, статыстыка, інфармацыя пра найбольш цікавыя падзеі ў свеце падаткаў. Наяўнасць эксклюзіўных матэрыялаў прыкладнога характару, падрыхтаваных вядучымі спецыялістамі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь і экспертамі-практыкамі ў галіне заканадаўства і права, з'яўляецца адметнай асаблівасцю часопіса.
Рэдакцыя выказвае надзею, што часопіс «Падаткі Беларусі» стане надзейным памочнікам для ўсіх жадаючых павысіць сваю кваліфікацыю ў сферы падаткаабкладання.


Перыядычнасць выхаду – чатыры разы на месяц. Аб'ём - 96 старонак.


Кансультант прадпрымальніка


Часопіс «Кансультант прадпрымальніка» - афіцыйнае выданне Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, мэтай якога з'яўляецца забеспячэнне індывідуальных прадпрымальнікаў, бухгалтараў індывідуальных прадпрымальнікаў неабходнай інфармацыяй аб асноўных прынцыпах падаткаабкладання ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, дзяржаўнай падтрымцы малога прадпрымальніцтва. Выданне змяшчае афіцыйныя тлумачэнні палажэнняў актаў падатковага заканадаўства, тлумачэнні службовых асоб дзяржаўных органаў па пытаннях выплаты асобных падаткаў, збораў, а таксама патрабаванняў да афармлення фінансава-гаспадарчых аперацый, вядзення ўліку, прыёме наяўных грашовых сродкаў, ліцэнзаванню асобных відаў дзейнасці.
Сярод пастаянных рубрык часопіса - «Нарматыўныя прававыя акты і каментарыі», «У дапамогу прадпрымальніку», «Афіцыйная кансультацыя», «Растлумачэнні» - годнае месца займаюць рубрыкі, якія змяшчаюць актуальную і неабходную інфармацыю, якая аказвае неацэнную дапамогу ў прафесійнай прадпрымальніцкай дзейнасці. На старонках часопіса мы інфармуем вас, паважаныя чытачы, пра інфармацыйна-кансультацыйныя паслугі, якія аказваюцца Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», дадатковых паслугах і акцыях.


Перыядычнасць выхаду выдання – адзін раз у месяц. Аб'ём – 88 старонак.