Галоўная Падатковы кантроль Ігральны бізнес Інфармацыя для фізічных асоб Аб прадастаўленні інфармацыі аб тэрмінах абмежавання ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях

Аб прадастаўленні інфармацыі аб тэрмінах абмежавання ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях

Міністэрства па падатках і зборах (далей – МПЗ) паведамляе, што ў адпаведнасці з пунктам 14-1 Палажэння аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2005 года № 9, фізічная асоба можа самастойна абмежаваць сябе ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў шляхам асабістай падачы арганізатару азартных гульняў пісьмовай заявы з адначасовым прад'яўленнем дакумента, якi сведчыць пра асобу.

Для атрымання інфармацыі аб тэрміне такога абмежавання грамадзяне, якія абмежавалі сябе ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях, могуць асабіста звярнуцца ў МПЗ, інспекцыі МПЗ па абласцях і г. Мінску, інспекцыі МПЗ па раёнах, гарадах, раёнах у гарадах, або да любога арганізатара азартных гульняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым указаная інфармацыя прадастаўляецца пры прад'яўленні грамадзянінам дакумента, якi сведчыць пра асобу..

Адрасы ігральных устаноў арганізатараў азартных гульняў Рэспублікі Беларусь ўтрымліваюцца ў Рэестры спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, размешчаным на афіцыйным сайце МПЗ (http://www.nalog.gov.by/ru/specialnoe-razreshenie). Адрасы інспекцый МПЗ па абласцях і г. Мінску, інспекцый МПЗ па раёнах, гарадах, раёнах у гарадах, МПЗ утрымліваюцца на афіцыйным сайце МПЗ (http://www.nalog.gov.by).

Звяртаем увагу, што з 28 лютага 2017 г. арганізатар азартных гульняў пры прыёме названай вышэй заявы абавязаны выдаць дакумент, які пацвярджае прыём заявы, а таксама ўнясенне адпаведных звестак у пералік фізічных асоб, абмежаваных у наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях. Такі дакумент фарміруецца пры дапамозе спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, якая забяспечвае кантроль за абарачэннямі ў сферы ігральнага бізнесу. У пацвярджальным дакуменце ўтрымліваюцца абавязковыя рэквізіты, у тым ліку і тэрмін абмежавання.