АБ’ЕКТАМ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ падаходным падаткам з фізічных асоб з'яўляюцца:
ДАХОДЫ індывідуальных прадпрымальнікаў ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці
ДАХОДЫ натарыусаў, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро (далей – натарыусы), ад ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці
ДАХОДЫ адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна ( далей – адвакаты), ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці
ДАХОДЫ індывідуальных прадпрымальнікаў (натарыусаў, адвакатаў) ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай (натарыяльнай, адвакацкай) дзейнасці ПАДРАЗДЗЯЛЯЮЦЦА на:
ДАХОДЫ, атрыманыя АД РЭАЛІЗАЦЫІ тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, паменшаныя на суму падаткаў і збораў, што выплачваюцца з выручкі (пункт 2 артыкула 176 Падатковага кодэкса);
Пазарэалізацыйныя даходы – даходы, атрыманыя ў сувязі з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай (натарыяльнай, адвакацкай) дзейнасці, непасрэдна не звязаныя з вытворчасцю і рэалізацыяй тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў.
ДАХОДЫ ад прадпрымальніцкай (натарыяльнай, адвакацкай) дзейнасці ўлічваюцца пры вызначэнні падатковай базы на дату іх фактычнага атрымання, вызначаную ў адпаведнасці з артыкулам 172 Падатковага кодэкса.