Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 г. № 337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб” Рэкамендацыі для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўляльным прынцыпе з выплатай адзінага падатку Абавязковыя ўмовы ажыццяўлення дзейнасці

Абавязковыя ўмовы ажыццяўлення дзейнасці

Фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць пералічаныя віды дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, пры захаванні адначасова наступных умоў:

самастойнае ажыццяўленне такой дзейнасці фізічнай асобай. Адпаведна, калі фізічная асоба пры ажыццяўленні дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, выявіць жаданне прыцягваць да яе іншых фізічных асоб, г.зн. выявіць жаданне прыцягваць наёмных працаўнікоў, то неабходна зарэгістравацца ў якасці суб'екта гаспадарання.

дзейнасць павінна ажыццяўляцца ў інтарэсах спажыўцоў;

выплата адзінага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб (далей –адзiны падатак) у парадку, якi прадугледжаны главой 35 Падатковага кодэкса.

Даведка: Спажыўцом прызнаецца грамадзянін, які мае намер замовіць ці набыць, або грамадзянін, які заказвае, набывае цi выкарыстоўвае тавары (работы, паслугі) выключна для асабістых, бытавых, сямейных i iншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці (п.2 арт.294 Падатковага кодэкса).