Даведачна. Беларускімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі прызнаюцца фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь (ч. 2 п. 1 ст. 19 ПК).
АБ'ЕКТАМІ абкладання афшорным зборам З'ЯЎЛЯЮЦЦА:
- пералічэнне грашовых сродкаў рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерэзідэнту Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванаму ў афшорнай зоне, iншай асобе па абавязацельству перад гэтым нерэзідэнтам або на рахунак, адкрыты ў афшорнай зоне, калі іншае не ўстаноўлена артыкулам 232 ПК (пп. 1.1 п. 1 арт. 232 ПК);
- выкананне абавязацельства ў неграшовай форме перад нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным у афшорнай зоне, акрамя выпадкаў выканання нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь сустрэчнага абавязацельства шляхам пералічэння на рахунак рэзідэнта Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў (пп. 1.2 п. 1 арт. 232 ПК);
- пераход у адпаведнасці з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве, бакамi якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне (пп. 1.3 п. 1 арт. 232 ПК).
АБ'ЕКТАМІ абкладання афшорным зборам НЕ З'ЯЎЛЯЮЦЦА:
- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ, што накіроўваюцца банкамі Рэспублікі Беларусь на карысць нерэзідэнтаў ? уладальнікаў міжнародных сістэм разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак VISA, MasterCard і American Express, зарэгістраваных у афшорных зонах і (або) якія маюць рахункі ў гэтых зонах, у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з названымі нерэзідэнтамі (уклады, ліцэнзійныя плацяжы, гарантыйны дэпазіт, плацяжы за аказанне паслуг па падрыхтоўцы, прадастаўленні і сертыфікацыі праграмна-тэхнічных сродкаў, іншыя плацяжы, звязаныя з удзелам у такіх сістэмах разлікаў) (пп. 1-1.1. п. 1-1 ст. 232 ПК);
-ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь (пп. 1-1.2. п. 1-1 арт. 232 ПК):
- выкананне абавязацельстваў у неграшовай форме перад нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і пераход абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве, бакамi якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне, па абавязацельствах, пералічэнне грашовых сродкаў па якіх не з'яўляецца аб'ектам абкладання афшорным зборам у адпаведнасці з пунктам 1-1 артыкула 232 ПК (п. 1-2 арт. 232 ПК).
ПЕРАЛІК АФШОРНЫХ ЗОН - дзяржаў (тэрыторый), у якіх дзейнічае льготны падатковы рэжым і (або) не прадугледжваецца раскрыццё i прадастаўленне iнфармацыi аб фiнансавых аперацыях, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2006 № 353 “Аб зацвярджэнні пераліку афшорных зон” (п. 2 арт. 232 ПК).
Сума афшорнага збору |
= |
Падатковая база |
Х |
Стаўка |
ПАДАТКОВАЯ БАЗА АФШОРНАГА ЗБОРУ ВЫЗНАЧАЕЦЦА:
- пры пераліку грашовых сродкаў - зыходзячы з сумы грашовых сродкаў, якія пералічваюцца (п. 3 арт. 232 ПК);
- пры выкананні абавязацельства ў неграшовай форме або пераходзе ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельствах - зыходзячы з кошту дагавора, з якога выцякаюць названыя абавязацельствы, з улікам палажэнняў пункта 4 артыкула 232 ПК (п. 3 арт. 232 ПК);
- калі абавязацельства ў неграшовай форме выконваецца паэтапна - зыходзячы з аб'ёму выкананага рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абавязацельствава (п. 4 ст. 232 ПК);
- пры пераходзе ў адпаведнасцi з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве - зыходзячы з перададзенага аб'ёму маёмасных правоў і (або) абавязкаў (п. 4 арт. 232 ПК).
СТАЎКА афшорнага збору ўсталёўваецца ў памеры 15 працэнтаў (п.5 арт. 232 ПК).
ЛЬГОТЫ ПА АФШОРНЫМ ЗБОРЫ прадугледжаны артыкулам 233 ПК. Так, вызваляецца ад абкладання афшорным зборам:
- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь перад міжнароднымі арганізацыямі, па міждзяржаўных і міжурадавым дагаворах (пп. 1.1 п. 1 арт. 233 ПК);
- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ у мэтах вяртання рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў, атрыманых ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь у якасці крэдытаў і пазык, працэнтаў за карыстанне імі, а таксама раней атрыманых ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў па iншых падставах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або дамовай (пп. 1.3 п. 1 арт. 233 ПК);
- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ па дагаворах марской перавозкі грузаў і па дагаворах транспартнай экспедыцыі пры арганізацыі міжнародных перавозак грузаў марскім транспартам (пп. 1.4 п. 1 арт. 233 ПК);
- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ у іншых выпадках па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пп. 1.5 п. 1 арт. 233 ПК);
- БАНКІ ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ ІМІ АД СВАЙГО ІМЯ БАНКАЎСКІХ АПЕРАЦЫЙ у адпаведнасці з дагаворамі, заключанымі гэтымі банкамі з нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванымі ў афшорных зонах і (або) якiя маюць рахункі ў гэтых зонах (п.2 арт. 233 ПК);
- ВЫКАНАННЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ У НЕГРАШОВАЙ ФОРМЕ ПЕРАД НЕРЭЗІДЭНТАМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ПЕРАХОД АБАВЯЗКАЎ У СУВЯЗI З ПЕРАМЕНАЙ АСОБ У АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЕ, бакамi якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне, па абавязацельствах, пералічэнне грашовых сродкаў па якіх вызваляецца ад афшорнага збору ў адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 артыкула 233 ПК (п. 3 арт. 233 ПК).
ПАДАТКОВЫМ ПЕРЫЯДАМ для афшорнага збору прызнаны каляндарны месяц (п. 1 арт. 234 ПК).
Плацельшчык збору абавязаны не пазней за 20-е чысло месяца, які ідзе за мінулым каляндарным месяцам, у якім паўстаў аб'ект абкладання, прадставіць у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па месцы пастаноўкі на ўлік падатковую дэкларацыю (разлік) па афшорным зборы (п. 5 арт. 234 ПК, дадатак 15 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2014 № 42 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў, кантроль за вылічэннем і выплатай якіх ажыццяўляюць падатковыя органы»).
Банкі ажыццяўляюць перавод грашовых сродкаў, пры пераліку якіх падлягае выплаце афшорны збор, толькі пасля выплаты рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь афшорнага збору (п. 6 арт. 234 ПК).
АФШОРНАЯ ЗБОР ВЫПЛАЧВАЕЦЦА беларускімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі да пералічэння грашовых сродкаў у беларускіх рублях па афіцыйным курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дату іх пералічэння. Прычым дата наступлення падатковага абавязацельства і дата пералічэння замежнай валюты для аплаты збору ў беларускіх рублях вызначаны заканадаўствам у залежнасці ад спосабу выканання абавязацельства ( п. 3.4 арт.234 ПК).
Спосаб разлікаў |
Тэрмін выплаты |
|
Пералічэнне грашовых сродкаў |
Да пералічэння |
На дату пералічэння |
Выкананне абавязацельстваў у неграшовай форме |
Не пазней за дзень, якi iдзе за днём выканання абавязацельстваў |
На дату выканання абавязацельстваў |
Пераход у адпаведнасці з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве, у тым ліку: |
Не пазней за дзень, якi iдзе за днём перамены асоб у абавязацельствах |
На дату перамены асоб у абавязацельстве |
калі плацельшчык-даўжнік не апавешчаны на дзень перамены асоб у абавязацельстве аб пераходзе да іншай асобы правоў крэдытора; |
Не пазней за дзень, якi iдзе за днём, калі даўжнік быў пісьмова апавешчаны аб пераходзе правоў, які адбыўся |
На дату апавяшчэння
|
пры выкананні абавязацельства плацельшчыкам-даўжнiком да яго апавяшчэння аб пераходзе да іншай асобы правоў крэдытора |
Не пазней за дзень выканання абавязацельства |
На дату выканання абавязацельства |
Спыненне абавязацельства залікам сустрэчных аднастайных патрабаванняў |
Не пазней за дзень, якi iдзе за днём правядзення заліку |
На дату заліку |
У мэтах падатковага ўліку сумы афшорнага збору ўключаюцца плацельшчыкамі ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні (арт. 235 ПК).
Глава 24 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь «АФШОРНЫ ЗБОР»