Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Дэклараванне даходаў і маёмасці дзяржаўнымі службоўцамі і іншымі абавязанымі асобамі Памылкі пры дэклараванні даходаў і маёмасці

Памылкі пры дэклараванні даходаў і маёмасці


Найбольш распаўсюджанымі памылкамі пры запаўненні дэкларацый аб даходах і маёмасці з’яўляюцца:

ПАМЫЛКІ

ПРЫ ЗАПАЎНЕННІ ЗВЕСТАК АБ ДАХОДАХ

ПАМЫЛКА 1. Пры ўказанні звестак аб даходах правільна адлюстроўваць памер НАЛІЧАНАГА даходу.

Указанне памеру атрыманага на рукі даходу, паменшанага на суму падаткаў, збораў і іншых утрыманняў, памылкова.

ПАМЫЛКА 2. НЕ ЎКАЗАННЕ звестак:

  • аб аўтарскіх узнагароджаннях (напісанне артыкулаў і г.д.);
  • аб узнагароджаннях за ўдзел у лекцыях, семінарах, рэцэнзаванні дыпломных работі г.д.;
  • аб пенсіі, стыпендыі, дапамогах і г.д.;
  • аб аліментах на ўтрыманне дзяцей;
  • аб даходах, атрыманых ад здачы ўнаймы (арэнду) кватэр, іншых жылых і нежылых памяшканняў;

УВАГА! Звяртаем увагу, што даходы, атрыманыя ад здачы ўнаймы (арэнду) кватэр ці іншай маёмасці, падлягаюць абавязковаму ўказанню ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці незалежна ад таго, ці падаваў дзяржаўны служачы ці іншая абавязаная асоба ў падатковую інспекцыю падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб – падатковая дэкларацыя) з мэтай даплаты падатку ці не.

Так, падатковую дэкларацыю абавязаны падаць грамадзяне, якія атрымалі ў 2017 годзе ад фізічных асоб даход у выглядзе платы за карыстанне жылым (нежылым) памяшканнем у памеры, які перавышае 5 555 беларускіх рублёў..

У той жа час, падача ў межах штогадовага дэкларавання даходаў і маёмасці дзяржаўнымі служачымі і іншымі абавязанымі асобамі дэкларацый аб даходах і маёмасці з’яўляецца элементам сістэмы мер, накіраваных на папярэджанне карупцыйных праяў.
  • аб даходах, атрыманых у выніку продажу аўтамабіля, кватэры, жылога дома, зямельнага ўчастка ці іншай маёмасці;

УВАГА! Памер даходу, атрыманага ад продажу маёмасці, указваецца указваецца ў грашовых адзінках, указаных у дагаворы куплі-продажу такой маёмасці.

Згодна з артыкулам 298 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, грашовыя абавязацельствы павінны быць выражаны ў беларускіх рублях.

У грашовым абавязацельстве можа быць прадугледжана, што яно падлягае аплаце ў беларускіх рублях у суме, эквівалентнай пэўнай суме ў замежнай валюце ці ва ўмоўных грашовых адзінках ("спецыяльных правах запазычання" і інш.). У такім выпадку падлеглая аплаце ў беларускіх рублях сума вызначаецца па афіцыйным курсе адпаведнай валюты ці ўмоўных грашовых адзінак на дзень плацяжу, калі іншы курс ці іншая дата яго вызначэння не ўстаноўлены заканадаўствам або пагадненнем бакоў..
  • аб даходах, атрыманых з-за мяжы пры дапамозе банкаўскага ці паштовага пераводу, сістэмы Western Union і інш., у тым ліку ад блізкіх сваякоў і не падлеглых падаткаабкладаннем падаходным падаткам.

ПАМЫЛКІ

ПРЫ ЗАПАЎНЕННІ ЗВЕСТАК АБ МАЁМАСЦІ

ПАМЫЛКА 1. Нягледзячы на тое, што дэкларацыя аб даходах і маёмасці падаецца за мінулы 2017 каляндарны год, звесткі аб наяўнай ва ўласнасці маёмасці ўказваюцца толькі адносна той маёмасці, якой дзяржаўны служачы ці іншая абавязаная асоба валодае на праве ўласнасці на дату падачы дэкларацыі.


Напрыклад, У дзяржаўнага служачага ў 2017 годзе не было аўтамабіля. Аўтамабіль быў набыты ім ва ўласнасць толькі 10 студзеня 2018 года. Дэкларацыю аб даходах і маёмасці за 2017 год такі дзяржаўны служачы падае 25 студзеня 2018 года.

Нягледзячы на тое, што дэкларацыя падаецца за 2017 год, у ёй падлягаюць указанню звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці дзяржаўнага служачага на дату падачы дэкларацыі, гэта значыць
на 25 студзеня 2018 года.

Такім чынам, набыты 10 студзеня 2018 года аўтамабіль падлягае ўказанню ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2017 год, пададзенай 25 студзеня 2018 года.

ПАМЫЛКА 2. НЯПРАВІЛЬНАЕ вызначэнне даты дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення, пераходу права ўласнасці нерухомай маёмасці..


УВАГА! Згодна з артыкуламі 219 і 224 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь права ўласнасці на маёмасць якую мае ўласнік, можа быць набыта іншай асобай на аснове дагавору куплі-продажу, мены, дарэння ці іншай здзелкі аб адчужэнні гэтай маёмасці.

Пры гэтым, калі дагавор ад адчужэнні падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі, права ўласнасці ў пакупніка ўзнікае з моманту яго рэгістрацыі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам. Звяртаем увагу, што дагаворы куплі-продажу, мены, дарэнні, рэнты, прадметам якіх з’яўляецца нерухомая маёмасць, згодна з артыкуламі 522, 538, 545 і 555 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.


НЯПРАВІЛЬНА: указанне ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці даты набыцця кватэры як даты падпісання догавору куплі-продажу ці даты складання тэхнічнага пашпарта на кватэру.

ПРАВІЛЬНА: указанне ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці даты набыцця кватэры як даты дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці (адлюстравана ў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці як дата падачы заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі).

Ніжэй чырвоным шрыфтам указана, дзе ў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі шукаць дату набыцця кватэры.


РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ

АДЗІНЫ ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР НЕРУХОМАЙ МАЁМАСЦІ,

ПРАЎ НА ЯЕ І ЗДЗЕЛАК З ЁЙ

Дзяржаўны камітэт па маёмасці

Рэспублікі Беларусь

________________________________________________________________

(найменне арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай

________________________________________________________________

маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй)

________________________________________________________________

(найменне структурнага падраздзялення)

ПАСВЕДЧАННЕ N _______________

аб дзяржаўнай регістрацыі

Па _______З А Я В Е _____________________________

(заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі або іншы дакумент,

згодна з якім ажыццяўлялася

_____________________ ад "_15_" ___МАЯ___2010 г. N _123__

дзяржаўная рэгістрацыя)

у адносінах да ____________________________________________________

(кадастравы (інвентарны) нумар, адрас (месцазнаходжанне),

________________________________________________________________

плошча (працягласць) і мэтавае прызначэнне (прызначэнне і

________________________________________________________________

найменне) аб’екта нерухомай маёмасці)

праведзена дзяржаўная рэгістрацыя: _______________________

ПАМЫЛКА 3. НЕ ЎКАЗАННЕ звестак аб транспартных сродках, асабліва тых, якія маюць аварыйны стан, разабраных, якімі доўгі час не карыстаюцца, а таксама тых, якія былі ўкрадзены, перададзеных у карыстанне іншым асобам па даверанасці.

ПРЫКЛАД, дзяржаўны служачы аформіў
20 лістапада 2014 года на грамадзяніна Іванова І.І. генеральную даверанасць на права кіравання, распараджэння, зняцця ў органах дзяржаўтаінспекцыі, продажу і г.д. атамабіля Форд, які належаў яму на праве ўласнасці. Адначасова з даверанасцю Іванову І.І. былі перададзены сам аўтамабіль, ключы і дакументы на яго.

Грамадзянін Іваноў І.І. карыстаецца аўтамабілем Форд па сёння. Ніякіх юрыдычных дзеянняў з гэтым аўтамабілем (продаж і г.д.) грамадзянінам Івановым І.І выканана не было.

Дзяржаўны служачы працягвае заставацца ўласнікам аўтамабіля Форд. Адпаведна, запаўняючы дэкларацыю аб даходах і маёмасці за 2017 год, ён абавязаны ўказаць у дэкларацыі звесткі аб аўтамабілі Форд, які належыць яму на праве ўласнасці.

НЯПРАВІЛЬНА: Дзяржаўны служачы не ўказаў у пададзенай ім дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2017 год аўтамабіль Форд, які належыць яму на праве ўласнасці.

ПРАВІЛЬНА: Дзяржаўны служачы ўказаў у пададзенай ім дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2017 год аўтамабіль Форд, які належыць яму на праве ўласнасці.