Галоўная Адно акно Пералік самастойна запрашваемых падатковымі органамі дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Пералік самастойна запрашваемых падатковымі органамі дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Вытрымка з Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2009 г. № 617 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення падатковымі органамі адміністрацыйных працэдур» (у рэдакцыі са зменамі і дапаўненнямі) (далей – Пастанова)

1.6. у мэтах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян падатковымі органамі самастойна запытваюцца для выдачы даведкі (выдачы выпіскі, прадастаўлення інфармацыі, вяртання, заліку сум падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў):

аб наяўнасці або аб адсутнасці выканаўчых лістоў і (або) іншых патрабаванняў аб спагнанні з асобы запазычанасці па падатках, іншых даўгах і абавязацельствах перад Рэспублікай Беларусь, яе юрыдычнымі і фізічнымі асобамі для вырашэння пытання аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь – звесткі аб наяўнасці або аб адсутнасці запазычанасці ў адносінах да аб'екта падаткаабкладання падаткам на нерухомасць, зямельным падаткам, калі ў падатковым органе маюцца звесткі аб наяўнасці такога аб'екта не па месцы пастаноўкі на ўлік (месцы жыхарства) грамадзяніна (запрашваецца падатковы орган па месцы знаходжання аб'екта падаткаабкладання), а пры ўстанаўленні факта, што грамадзянін з'яўляецца ўласнікам маёмасці (заснавальнікам, удзельнікам) арганізацыі або iншай асобай, у тым ліку кіраўніком арганізацыі, які мае права даваць абавязковыя для гэтай арганізацыі ўказанні ці маючым магчымасць iншым чынам вызначаць яе дзеянні, – звесткі аб наяўнасці або аб адсутнасці запазычанасці ў арганізацыі, а таксама падстаў для субсідыярнай адказнасці грамадзяніна па абавязацельствах гэтай арганізацыі (запрашваецца падатковы орган па месцы знаходжання арганiзацыi);

аб выплаце (утрыманні) падаходнага падатку з фізічных асоб у мэтах пазбягання двайнога падаткаабкладання ў выпадку атрымання падатку –звесткі аб выплачаных даходах, аб вылiчаных i ўтрыманых сумах падатку (запытваецца падатковы агент, які ўтрымаў падатак);

аб пастаянным месцапрабывані фізічнай асобы ў Рэспубліцы Беларусь у падатковым перыядзе ў мэтах пазбягання двайнога падаткаабкладання – звесткі аб месцы і перыядзе фактычнага знаходжання (жыхарства, знаходжання, працы, службы, вучобы) грамадзяніна ў падатковы перыяд (перыяды), за які (якія) патрабуецца пацверджанне пастаяннага месцазнаходжання (запытваюцца арганізацыі, якія могуць мець такія звесткі (наймальнікі, арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, органы ўнутраных спраў і іншыя);

для выдачы выпіскі з дадзеных улiку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў – звесткі аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пеняў у адносінах да аб'екта падаткаабкладання падаткам на нерухомасць, зямельным падаткам, калі ў падатковым органе маюцца звесткі аб наяўнасці такога аб'екта не па месцы пастаноўкі на ўлік (месцы жыхарства) грамадзяніна, у тым ліку памерлага грамадзяніна або без вестак адсутнага грамадзяніна ці недзеяздольнага грамадзяніна (запытваецца падатковы орган па месцы знаходжання аб'екта падаткаабкладання). Пры ўстанаўленні факта, што памерлы грамадзянін або грамадзянін, прызнаны адсутным без вестак, з'яўляўся (грамадзянін, прызнаны недзеяздольным, з'яўляецца) уласнікам маёмасці (заснавальнікам, удзельнікам) арганізацыі або iншай асобай, у тым ліку кіраўніком арганізацыі, які мае права даваць абавязковыя для гэтай арганізацыі ўказанні або мае магчымасць iншым чынам вызначаць яе дзеяння, – звесткі аб наяўнасці або аб адсутнасці ў арганізацыі адпаведна запазычанасці па падатковых абавязацельствах або нявыкананых падатковых абавязательств, нявыплачаных пеняў, а таксама падстаў для субсідыярнай адказнасці грамадзяніна па абавязацельствах гэтай арганізацыі (запытваецца падатковы орган па месцы знаходжання арганiзацыi);

для вяртання сум залішне ўтрыманага падаходнага падатку з фізічных асоб (у выпадку, калі ў падатковага агента адсутнічаюць выплаты даходаў фізічным асобам (у тым лiку па прычыне спынення працоўнага дагавора (кантракта), скасавання грамадзянска-прававога дагавора) або падатковым агентам не ажыццяўляецца фінансава-гаспадарчая дзейнасць ) – дакументы, якія пацвярджаюць факт залішняга ўтрымання i пералiчэння ў бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб з даходаў плацельшчыка (запытваецца падатковы агент, які ўтрымаў падатак);

аб вяртанні, заліку сум падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў наследнікам памерлага або абвешчанага памерлым грамадзяніна:

звесткі аб наяўнасці або аб адсутнасці запазычанасці па падатковых абавязацельствах у адносінах да аб'екта падаткаабкладання падаткам на нерухомасць, зямельным падаткам, калі ў падатковым органе маюцца звесткі аб наяўнасці такога аб'екта не па месцы пастаноўкі на ўлік (апошнім месцы жыхарства) памерлага або абвешчанага памерлым, прызнанага без вестак адсутнага грамадзяніна (запытваецца падатковы орган па месцы знаходжання аб'екта падаткаабкладання), а пры ўстанаўленні факта, што памерлы або абвешчаны памерлым ці прызнаны без вестак адсутны грамадзянін з'яўляўся ўласнікам маёмасці (заснавальнікам, удзельнікам) арганізацыі або iншай асобай, у тым ліку кіраўніком арганізацыі, які мае права даваць абавязковыя для гэтай арганізацыі ўказанні або мае магчымасць iншым чынам вызначаць яе дзеяння – звесткі аб наяўнасці ці аб адсутнасці ў арганізацыі запазычанасці па падатковых абавязацельствах, а таксама падстаў для субсідыярнай адказнасці грамадзяніна па абавязацельствах той арганізацыі (запытваецца падатковы орган па месцы знаходжання арганiзацыi);

звесткі аб наяўнасці залішне выплачаных памерлым або абвешчаных памерлым, прызнаным без вестак адсутным грамадзянінам або залішне спагнаных з яго сум падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў, калі ў падатковым органе маюцца звесткі аб наяўнасці аб'екта падаткаабкладання падаткам на нерухомасць, зямельным падаткам не па месцы пастаноўкі на ўлік (апошнім месцы жыхарства) памерлага або абвешчанага памерлым, прызнанага без вестак адсутнага грамадзяніна (запытваецца падатковы орган па месцы знаходжання аб'екта падаткаабкладання);

1.6-1. у мэтах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у дачыненні да зацікаўленых асоб падатковымі органамі запытваюцца:

для выдачы даведкі аб выплаце падаходнага падатку з фізічных асоб, зямельнага падатку і падатку на нерухомасць у дачыненні да адчужальнага аб'екта нерухомай маёмасці – звесткі аб адчужальным аб'екце нерухомай маёмасці і правах на яго, калі такія звесткі адсутнічаюць у падатковым органе (запытваецца адпаведная тэрытарыяльная арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй), а таксама звесткі аб наяўнасці або адсутнасці запазычанасці ў дачыненні адчужальнага аб'екта нерухомай маёмасці па выплаце падаходнага падатку з фізічных асоб, калі дадзены аб'ект знаходзіцца не па месцы пастаноўкі на ўлік (месцы жыхарства) фізічнай асобы (запытваецца падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік (месцы жыхарства) фізічнай асобы);

для вяртання, заліку сум падаткаў, збораў (пошлін), якiя бяруцца спецыяльна ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі, – дакументы, у якіх указваюцца акалічнасці, што з'яўляюцца падставай для поўнага або частковага вяртання сум падаткаў, збораў (пошлін), у тым ліку вызначэнне, пастанова ці даведка суда агульнай юрысдыкцыі (запытваецца адпаведны дзяржаўны орган, іншая арганізацыя, службовая асоба, спецыяльна ўпаўнаважаныя спаганяць падаткі, зборы (пошлiны);

1.6-2. звесткі, указаныя ў падпунктах 1.6 і 1.6-1 гэтага пункта, не запытваюцца, калі яны могуць быць атрыманы з інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца падатковымі органамі;

1.8. у мэтах выдачы юрыдычнай асобе Рэспублікі Беларусь, іншай арганізацыі або індывідуальнаму прадпрымальніку выпіскі з дадзеных улiку падатковых органаў аб палічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў падатковым органам па месцы пастаноўкі плацельшчыка на ўлік запытваюцца звесткі аб наяўнасці або адсутнасці запазычанасці (аб выплаце падатковых плацяжоў):

у адносінах да аб'екта падаткаабкладання пры наяўнасці ў падатковым органе звестак аб наяўнасці такога аб'екта не па месцы пастаноўкі плацельшчыка на ўлік (запытваюцца падатковыя органы па месцы знаходжання аб'екта падаткаабкладання);

у дачыненні да філіялаў, прадстаўніцтваў і іншых адасобленых падраздзяленняў юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь, якiя выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтай юрыдычнай асобы, пры наяўнасці такіх адасобленых падраздзяленняў (запытваюцца падатковыя органы па месцы знаходжання гэтых адасобленых падраздзяленняў).