Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 г. № 337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб” Рэкамендацыі для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўляльным прынцыпе з выплатай адзінага падатку Падача ў падатковы орган паведамлення

Падача ў падатковы орган паведамлення

Да пачатку ажыццяўлення плануемай дзейнасці неабходна прадставіць у падатковы орган па месцы жыхарства паведамленне (прыкладная форма прыведзена ў Дадатку 2 да гэтых рэкамендацый) адвольнай формы з абавязковым указаннем відаў дзейнасці, якімі фізічная асоба мяркуе займацца, а таксама перыяду і месца ажыццяўлення дзейнасці.

Паведамленне можа быць прадстаўлена ў падатковы орган асабіста фізічнай асобай або можа быць накіравана поштай, а таксама ў электронным выглядзе. Такое паведамленне фізічнай асобе неабходна падаваць або за кожны месяц, або за перыяд, які ўключае некалькі месяцаў, або за каляндарны год, у якіх будзе ажыццяўляцца дзейнасць, да яе пачатку. Такім чынам, калі фізічная асоба не плануе ажыццяўляць дзейнасць, то паведамленне прадстаўляць не трэба.