![]() |
ПАРАДАК ВЫЛІЧЭННЯ падаходнага падатку з фізічных асоб рэгулюецца главой 16 Падатковага кодэкса.
Пры вызначэнні падатковай базы падаходнага падатку з фізічных асоб улічваюцца ЎСЕ даходы плацельшчыкa, атрыманыя iм як у грашовай, так і ў натуральнай форме.
|
Разлік падатковай базы падаходнага падатку з фізічных асоб ажыццяўляецца ў падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб індывідуальнага прадпрымальніка (натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна) за справаздачны (падатковы) перыяд. |