Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ПАНЯЦЦЕ аграэкатурызму

ПАНЯЦЦЕ аграэкатурызму

АГРАЭКАТУРЫЗМ - дзейнасць, накіраваная на азнаямленне аграэкатурыстаў з прыродным і культурным патэнцыялам рэспублікі, нацыянальнымі традыцыямі ў працэсе адпачынку, аздараўлення, часовага знаходжання ў аграэкасядзібах.

АГРАЭКАТУРЫСТ - асоба, якая з'яўляецца спажыўцом паслуг у сферы аграэкатурызму.

АГРАЭКАСЯДЗІБА - жылы дом (жылыя дамы), у тым ліку з наяўнымі пры ім (пры іх) гасцявымі дамкамі, які належыць (належаць) на праве ўласнасці суб'екту аграэкатурызму - сельскагаспадарчай арганізацыі, суб'екту аграэкатурызму - фізічнай асобе і (або) члену (членам) яго сям'і, добраўпарадкаваны (добраўпарадкаваныя) у дачыненні да ўмоў адпаведнага населенага пункта і размешчаны (размешчаныя) на зямельных участках у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах у адным населеным пункце або розных населеных пунктах, калі такія ўчасткі мяжуюць адзін з адным. Агульная колькасць пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў не можа перавышаць дзесяці.

ЧЛЕНЫ СЯМ'I ФIЗIЧНАЙ АСОБЫ - бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым лiку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, муж (жонка), члены сям'і мужа (жонкі), у тым ліку памерлага (памерлай ), апякун, папячыцель і падапечны.

МАЛЫЯ ГАРАДСКІЯ ПАСЕЛІШЧЫ - пасёлкі гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек.

СЕЛЬСКАЯ МЯСЦОВАСЦЬ - тэрыторыя, якая ўваходзіць у прасторавыя межы сельсаветаў, за выключэннем тэрыторый пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў раённага падпарадкавання.