Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці неабходна:
1. стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства;
2. прадставіць у падатковы орган па месцы жыхарства паведамленне адвольнай формы аб плануемай да ажыццяўлення дзейнасці;
3. пры наяўнасцi права на выкарыстанне льготы па адзіным падатку адначасова з паведамленнем прадставіць у падатковы орган па месцы жыхарства дакументы, якія пацвярджаюць такое права;
4. ажыццявіць выплату адзінага падатку, суму якога разлічыць падатковы орган на падставе паведамлення.