Галоўная Падатковы кантроль Кантроль за асобнымі групамі тавараў Маркіроўка тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі. Агульныя палажэнні. Маркіроўка тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-пазнакамі РЭКАМЕНДАЦЫІ суб'ектам гаспадарання па маркіроўцы вырабаў з натуральнага футра кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-пазнакамі Парадак правядзення ініцыялізацыі RFID-пазнак кантрольных знакаў

Парадак правядзення ініцыялізацыі RFID-пазнак кантрольных знакаў

Суб'ектам гаспадарання неабходна правесці ініцыялізацыю RFID-пазнак кантрольных знакаў. Ініцыялізацыя RFID-пазнак праводзіцца да маркіроўкі тавараў пасля прысваення GTIN таварам, набыцця кантрольных знакаў і ўнясення ў Банк электронных пашпартоў тавараў неабходнай інфармацыі, у тым ліку апісанняў тавараў. Пад ініцыялізацыяй RFID-пазнакі кантрольнага знака разумеецца запіс з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі ў памяць RFID-пазнакі інфармацыі аб глабальным ідэнтыфікацыйным нумары адзінкі тавару (GTIN) і яе серыйным нумары (далей – ініцыялізацыя RFID-пазнакі) з занясеннем названай інфармацыі ў АС «Кантроль легальнасці тавараў» https://kiz.epass.by/ (падсістэма Банка электронных пашпартоў тавараў).

Для працы з АС «Кантроль легальнасці тавараў» патрабуецца лагін і пароль, якія выдаюцца Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі па пісьмовым запыце суб'екта гаспадарання – юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка на падставе адпаведнага дагавора.

Ініцыялізацыя RFID-пазнак можа ажыццяўляцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія набылі кантрольныя знакі:
1) самастойна;
2) на падставе заключаных на платнай аснове дагавораў з РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» або Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі.

Для самастойнай ініцыялізацыі RFID-пазнак неабходна распрацаванае Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі праграмнае забеспячэнне і рэкамендуемае ім RFID-абсталяванне. Абнаўляемы Пералік рэкамендуемага абсталявання для ініцыялізацыі RFID-пазнак размешчаны ў сетцы Інтэрнэт на сайце Аўтаматызаванай сістэмы «Кантроль легальнасці тавараў» (https://kiz.epass.by/laws.html).

Суб'екты гаспадарання, для якіх эканамічна немэтазгодна набыццё абсталявання і праграмнага забеспячэння, могуць на дагаворнай аснове правесці ініцыялізацыю RFID-пазнак у РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» або Цэнтры сістэм ідэнтыфікацыі, якія ад імя суб'екта гаспадарання ініцыялізуюць RFID-пазнакі і ўнясуць адпаведную інфармацыю ў Банк электронных пашпартоў тавараў.

Заказ на ініцыялізацыю RFID-пазнак фарміруецца ў электронным выглядзе ў асабістым кабінеце суб'екта гаспадарання на сайце АС «Кантроль легальнасці тавараў» (https://kiz.epass.by/). Заказ можа быць сфарміраваны асабіста суб'ектам гаспадарання, або з дапамогай аператараў РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» ці Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі.

Для правядзення ініцыялізацыі RFID-пазнак суб'ектам гаспадарання неабходна прадаставіць у РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» або Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі кантрольныя знакі, пазначыць пералік GTIN маркіраваных тавараў і колькасць патрэбных кантрольных знакаў для кожнага GTIN.

Пункты, у якіх плануецца ажыццяўляць ініцыялізацыю RFID-пазнак кантрольных знакаў:

1. Брэсцкая вобласць:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд»
г. Брэст, 224016, вул. Куйбышава, 64, тэл. (8-0162) 20-99-24.
Абслугоўванне кліентаў: панядзелак - пятніца з 8-00 да 16-30, абед з 13-00 да 14-00; выхадныя дні: субота, нядзеля.

2. Віцебская вобласць:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд»
г. Віцебск, 210032, вул. Кірава, 7/13, тэл. (8-0212) 35-97-86; 23-61-21.
Абслугоўванне кліентаў: панядзелак - пятніца з 8-30 да 17-00,
абед з 13-00 да 14-00; выхадныя дні: субота, нядзеля.

3. Гомельская вобласць:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд»
г. Гомель, 246050, вул. Рэчыцкая, 2, каб. 62, тэл. (8-0232) 75-16-18; 70-47-60.
Абслугоўванне кліентаў: панядзелак - пятніца з 8-30 да 17-00,
абед з 13-00 да 14-00; выхадныя дні: субота, нядзеля.

4. Гродзенская вобласць:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд»
г. Гродна, 230023, вул. Дзяржынскага, 40, тэл. (8-0152) 68-09-13; 74-51-89.
Абслугоўванне кліентаў: панядзелак - пятніца з 8-30 да 17-00,
абед з 13-00 да 14-00; выхадныя дні: субота, нядзеля.

5. Мінская вобласць:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд»
г. Мінск, 220037, вул. Батанічная, 6-а, каб. 302, тэл. (8-017) 294-91-31, 294-91-18.
Абслугоўванне кліентаў: панядзелак - чацвер з 8-30 да 17-15, пятніца з 8-30 да 16-00, абед з 13-00 да 13-30; выхадныя дні: субота, нядзеля.

6. Магілёўская вобласць:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд»
г. Магілёў, 212022, вул. Касманаўтаў, 19-а, тэл. (8-0222) 28-90-71.
Абслугоўванне кліентаў: панядзелак - пятніца з 8-00 да 16-30,
абед з 13-00 да 14-00; выхадныя дні: субота, нядзеля.

7. г. Мінск:
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд»
г. Мінск, 220037, вул. Батанічная, 6-а, каб. 302, тэл. (8-017) 294-91-31, 294-91-18.

Абслугоўванне кліентаў: панядзелак - чацвер з 8-30 да 17-15, пятніца з 8-30 да 16-00, абед з 13-00 да 13-30; выхадныя дні: субота, нядзеля.

Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі
г. Мінск, 220072, вул. Акадэмічная, 15/2, каб. 417, тэл. (8-017) 294-90-80, email: support_epass@ids.by, info@ids.by

Абслугоўванне кліентаў: панядзелак - чацвер з 9-00 да 17-00, пятніца з 9-00 да 16-00, абед з 13-00 да 14-00; выхадныя дні: субота, нядзеля.
Пасля правядзення ініцыялізацыі RFID-пазнак суб'ект гаспадарання зможа раздрукаваць ў асабістым кабінеце на сайце АС «Кантроль легальнасці тавараў» (https://kiz.epass.by/) рэестр ініцыялізаваных кантрольных знакаў (далей – рэестр). Акрамя таго, у выпадку аказання паслуг РУП «Выдавецтвам «Белбланкавыд» або Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі рэестр выдаецца па заканчэнні ініцыялізацыі разам з кантрольнымі знакамі.