Галоўная Падатковы кантроль Кантроль за асобнымі групамі тавараў Маркіроўка тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі. Агульныя палажэнні. Маркіроўка тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-пазнакамі РЭКАМЕНДАЦЫІ суб'ектам гаспадарання па маркіроўцы вырабаў з натуральнага футра кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-пазнакамі Парадак набыцця кантрольных знакаў

Парадак набыцця кантрольных знакаў

Суб'ектам гаспадарання неабходна звярнуцца ў інспекцыю МПЗ з заявай аб набыцці кантрольных знакаў, аформленай у дзвюх экзэмплярах (пункт 24.10 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156). Да заявы прыкладаюцца разлік сумы, якая ўносiцца ў аплату кошту кантрольных знакаў, копія плацёжнага дакумента з адзнакай банка і (або) банкаўская гарантыя, арыгінал і копія інвентарызацыйнага вопісу рэшткаў тавараў (пры набыцці кантрольных знакаў для маркіроўкі рэшткаў тавараў). Інспекцыяй МПЗ на працягу двух працоўных дзён размяшчаецца заяўка ў электронным банку даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі (далей – ЭБД) на рэалізацыю кантрольных знакаў (далей – заяўка).

Даведачна. Інфармацыя аб кодах відаў кантрольных знакаў, неабходная для запаўнення заявы, размяшчаецца на інфармацыйных стэндах у інспекцыях МПЗ, на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах www.nalog.gov.by і сайце Нацыянальнага банка www.blank.bisc.by. Коды кантрольных знакаў, якія выкарыстоўваюцца для маркіроўкі:
- прадметаў адзення з футра, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь:
250001 - на самаклейнай аснове;
250002 - на пластыкавай аснове;
250005 - на тэкстыльнай аснове;
- прадметаў адзення з футра, імпартуемых:
251003 - на самаклейнай аснове;
251004 - на пластыкавай аснове;
251006 - на тэкстыльнай аснове.

Міністэрства фінансаў арганізуе выраб і выдачу суб'екту гаспадарання кантрольных знакаў у колькасці, указанай у размешчанай у ЭБД заяўцы, у тэрмін, які не перавышае трох рабочых дзён з даты яе размяшчэння. Рэалізацыю кантрольных знакаў ажыццяўляе РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд». Пералік пунктаў рэалізацыі кантрольных знакаў размешчаны на афіцыйным сайце РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» (http://www.belblank.by/contactmap).