Для таго, каб стаць зарэгістраваным карыстальнікам сістэмы ГС1 Беларусі суб'екту гаспадарання патрабуецца звярнуцца па атрыманне камплекту дакументаў у Асацыяцыю аўтаматычнай ідэнтыфікацыі ГС1 Бел. (
http://gs1by.by/) на адрас:
г. Мінск, вул. Судмаліса, 22 (уваход у арку, 2 паверх). Суб'ектам гаспадарання, якія не маюць магчымасці асабіста звярнуцца на ўказаны адрас, неабходна даслаць заяву-заяўку на атрыманне камплекту дакументаў на электронны адрас info@gs1by.by або на факс 8 017 298 03 01.
У выніку рэгістрацыі суб'екту гаспадарання будуць выдадзены:
трохбаковы дагавор паміж суб'ектам гаспадарання, Асацыяцыяй ГС1 Бел. і навукова-інжынерным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі);
пасведчанне аб прысваенні рэгістрацыйнага нумару ў сістэме ГС1 Беларусі - GCP;
пасведчанне аб прысваенні глабальнага нумару размяшчэння - GLN;
нарматыўныя, метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы Асацыяцыі ГС1 Бел. па стандартах і тэхналогіях глабальнай сістэмы GS1.
Тэрміны афармлення пералічаных дакументаў складаюць не больш за 5 дзён з даты звароту з камплектам дакументаў, падпісаных суб'ектам гаспадарання.
Тым суб'ектам гаспадарання, якія ўжо працуюць з Асацыяцыяй ГС1 Бел. і Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі, перазаключаюцца існуючыя дамовы не патрабуецца.