Галоўная Падатковы кантроль Кантроль за асобнымі групамі тавараў Маркіроўка тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі. Агульныя палажэнні. Маркіроўка тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-пазнакамі РЭКАМЕНДАЦЫІ суб'ектам гаспадарання па маркіроўцы вырабаў з натуральнага футра кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з RFID-пазнакамі Парадак унясення інфармацыі ў Банк электронных пашпартоў тавараў у дачыненні да маркіраваных тавараў (пасля іх маркіроўкі кантрольнымі знакамі)

Парадак унясення інфармацыі ў Банк электронных пашпартоў тавараў у дачыненні да маркіраваных тавараў (пасля іх маркіроўкі кантрольнымі знакамі)

Пасля нанясення кантрольных знакаў на тавары неабходна зрабіць адзнаку аб маркіроўцы тавараў (устанавіць прыкмету маркіроўкі тавараў у адпаведным пераліку) у АС «Кантроль легальнасці тавараў» (https://kiz.epass.by/). Гэта можна зрабіць у асабістым кабінеце на сайце АС «Кантроль легальнасці тавараў» (https://kiz.epass.by/) або з дапамогай мабільнага АРМ фіксацыі падзей згенерыраваць падзею «Маркіроўка» (патрабуецца наяўнасць рэкамендаванага абсталявання і праграмнага забеспячэння).
Пасля ўстаноўкі адзнакі аб маркіроўцы тавараў у АС «Кантроль легальнасці тавараў» аўтаматычна ўносіцца наступная, прадугледжаная заканадаўствам, інфармацыя ў дачыненні да кожнай адзінкі тавару:
код, серыя, нумар кантрольнага знака, нанесенага на тавар;
серыйны глабальны ідэнтыфікацыйны нумар адзінкі тавару Serialized Global Trade Item Number (SGTIN);
ідэнтыфікатар чыпа радыёчастотнай пазнакі кантрольнага ідэнтыфікацыйнага) знака Tag Identifier (TID);
рэгістрацыйны нумар дэкларацыі на тавары (для імпарцёраў).