Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Наступствы ажыццяўлення дзейнасці без выплаты адзінага падатку

Наступствы ажыццяўлення дзейнасці без выплаты адзінага падатку

Для фізічных асоб, якія не зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, пры выяўленні ЎПЕРШЫНЮ фактаў ажыццяўлення відаў дзейнасці, названых у пункце 1 артыкула 295 Падатковага кодэкса, без выплаты адзінага падатку адзіны падатак вылічаецца падатковымі органамі зыходзячы з падатковай базы і ставак падатку, устаноўленых у населеным пункце, у якім ажыццяўляецца дзейнасць фізічнай асобай.

Для фізічных асоб, якія не зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, пры выяўленні ПАЎТОРНЫХ фактаў ажыццяўлення відаў дзейнасці, указаных у пункце 1 артыкула 295 Падатковага кодэкса, без выплаты адзінага падатку адзіны падатак вылічаецца падатковымі органамі з ужываннем каэфіцыента 5.