Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму Пастаноўка НА ЎЛІК

Пастаноўка НА ЎЛІК

Пастаноўка на ўлік фізічных асоб - плацельшчыкаў збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму праводзіцца ў падатковым органе па месцы жыхарства на падставе іх заявы.

Адначасова з заявай таксама прадстаўляецца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць пра асобу.


УВАГА! Дакументамі, якія сведчаць пра асобу, з'яўляюцца:
  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчанне бежанца


УВАГА! Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.03.2010 №383 фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму, абавязаны аформіць і зарэгістраваць у падатковым органе кнігу ўліку праверак НЕ ПАЗНЕЙ ЗА АДЗІН МЕСЯЦ з дня пастаноўкі іх на падатковы ўлік.