Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму

СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму

Пры спыненні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб'екты аграэкатурызму накіроўваюць у раённы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання аграэкасядзібы суб'екта аграэкатурызму ПІСЬМОВАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму.

Суб'екты аграэкатурызму прызнаюцца спыніўшымі дзейнасць з даты атрымання пiсьмовага паведамлення раённым выканаўчым камітэтам па месцы знаходжання аграэкасядзібы суб’екта аграэкатурызму.

У выпадку спынення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму да заканчэння падатковага перыяду або неажыццяўлення дзейнасцi на працягу падатковага перыяду выплачаная сума збору вяртанню (заліку) не падлягае.