Галоўная Падатковы кантроль Кантроль за прыёмам наяўных грашовых сродкаў Cістэма кантролю гандлёвых аўтаматаў Рэальныя гісторыі, калі адсутнасць устаноўленых дакументаў, якія пацвярджаюць факт набыцця тавараў, прывяла да немагчымасці абароны спажыўцом сваіх правоў

Рэальныя гісторыі, калі адсутнасць устаноўленых дакументаў, якія пацвярджаюць факт набыцця тавараў, прывяла да немагчымасці абароны спажыўцом сваіх правоў

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пры продажы на рынках і кірмашах нехарчовых тавараў, кошт адзінкі якіх складае або перавышае адну базавую велічыню, прадаўцы абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне або афармляць кожны факт прыёму наяўных грашовых сродкаў на ўстаноўленым бланку строгай справаздачнасці. Калі ў гандлёвым аб'екце выкарыстоўваецца касавае абсталяванне, то дакументам, які пацвярджае аплату тавару, з'яўляецца чэк касавага абсталявання. Калі не выкарыстоўваецца касавае абсталяванне, асноўным дакументам, які пацвярджае аплату тавару, з'яўляецца квітанцыя аб прыёме наяўных грашовых сродкаў, форма якой зацверджана пастановай Міністэрства гандлю ад 23.08.2011 № 34 «Аб мерах па рэалізацыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 912». Акрамя таго, у такой якасці могуць быць выкарыстаны талон формы 20-ФС і квітанцыя формы КВ-1, набытыя суб'ектамі гаспадарання ва ўстаноўленым парадку да 19.08.2011. Наяўнасць чэка або аформленых квітанцый аб прыёме наяўных грашовых сродкаў, талона формы 20-ФС або квітанцыі формы КВ-1 спрыяе абароне правоў спажыўцоў. Адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць факт прыёму наяўных грашовых сродкаў, можа прывесці да негатыўных наступстваў пры рэалізацыі пакупніком сваіх правоў у дачыненні да набытага ім тавару (вяртанне, абмен тавару і інш.)

1-ы выпадак. Грамадзянін Р. у жніўні 2010 года на аўтамабільным рынку ў Малінаўцы набыў тавар – пракладку для клапанавай крышкі рухавіка да аўтамашыны. У далейшым высветлілася, што дадзены тавар не прызначаны для маркі аўтамабіля грамадзяніна Р. і ён звярнуўся да прадаўца тавару – індывідуальнаму прадпрымальніку Ш. з просьбай замяніць набыты ім тавар або вярнуць выплачаную за яго суму ў памеры 54 000 рублёў. Паколькі патрэбнага тавару ў індывідуальнага прадпрымальніка Ш. не аказалася ў наяўнасці, грамадзянін Р. запатрабаваў вярнуць выплачаную за тавар суму. Індывідуальны прадпрымальнік Ш. адмовіўся вярнуць грамадзяніну Р. грошы, матывуючы дадзены факт тым, што ў журнале ўліку продажу запчастак, які вядзецца па ўласнай ініцыятыве індывідуальнага прадпрымальніка Ш., запіс аб рэалізацыі пракладкі для аўтамабіля адсутнічае. На патрабаванне грамадзяніна Р. прадставіць кнігу заўваг і прапаноў індывідуальны прадпрымальнік Ш. адказаў адмовай. Пасля звароту грамадзяніна Р. у адміністрацыю рынку, індывідуальным прадпрымальнікам Ш. была прадстаўлена кніга заўваг і прапаноў, у якой грамадзянін Р. зрабіў адпаведны запіс. У звестках аб выніках разгляду заўваг і прапаноў індывідуальны прадпрымальнік Ш. паведаміў, што здзелкі з грамадзянінам Р. не здзяйсняў.

2-і выпадак. Падрадчык Д. па дамове разавага падраду паміж фізічнымі асобамі выканаў дэкаратыўныя аддзелачныя работы з выкарыстаннем матэрыялаў заказчыка Ф. Заказчык Ф. звярнуўся ў суд з іскам аб кампенсацыі ўрону за няякасна выкананыя работы ў памеры 17 млн. рублёў. Да справы заказчык Ф. прылучыў таварныя чэкі за набыты ім матэрыял. Па словах заказчыка Ф., тавар і названыя чэкі атрыманы ім у салоне-краме «А». Падрадчыкам Д. праведзена праца ў дачыненні да законнасці выдачы таварных чэкаў заказчыку Ф., а менавіта падрадчыкам Д. устаноўлена адсутнасць касавага чэка або бланка строгай справаздачнасцi ўстаноўленага ўзору, адсутнасць у прадстаўленых дакументах наймення тавару, адзінкі вымярэння тавару, цаны за адзінку тавару і г.д . Акрамя таго, у краме «А» па патрабаванні падрадчыка Д. не змаглі прад'явіць сертыфікат адпаведнасці на рэалізуемы крамай тавар.
У далейшым, падчас правядзення судовых разглядаў устаноўлена, што прадстаўленыя таварныя чэкі аформлены ад імя індывідуальнага прадпрымальніка К. і не пацвярджаюць факт аплаты грашовых сродкаў канкрэтным грамадзянінам за пэўны тавар. Акрамя таго, названыя таварныя чэкі аформлены з парушэннем патрабаванняў пункта 3 Палажэння аб парадку афармлення дакумента, які пацвярджае факт куплi тавару (выканання работ, аказання паслуг), зацверджанага пастановай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2002 № 23 у частцы адсутнасці наступнай інфармацыі: кім выдадзена пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, марка і мадэль, або артыкул, або гатунак тавару, адзінка вымярэння, колькасць прададзенага тавару, што не дазваляе вызначыць, які менавіта тавар і ў якой колькасці набываўся.

3-і выпадак. Грамадзянка П. набыла на рынку тавар – боты, коштам 400000 рублёў. Набыты грамадзянкай П. тавар аказаўся неналежнай якасці. Як высветлілася ў далейшым, у якасці дакумента, які пацвярджае рэалізацыю тавару, прадаўцом выдадзены не ўстаноўлены заканадаўствам дакумент, а таварны чэк, аформлены ў парушэнне патрабаванняў Палажэння аб парадку афармлення дакумента, які пацвярджае факт куплi тавару (выканання работ, аказання паслуг), зацверджанага пастановай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ад 06. 05.2002 № 23. Пры звароце грамадзянкі П. да прадаўца тавару з просьбай аб замене няякаснага тавару, тавар не быў заменены на якасны, а таксама выплачаная за тавар сума грамадзянцы П. не вернута.

4-ы выпадак. Грамадзянка Ч. здала ў майстэрню па рамонце абутку туфлі і выплаціла за паслугу 68000 рублёў. Пры гэтым грамадзянцы Ч. выдалі талон, які пацвярджае прыёмку абутку ў майстэрню. Касавы чэк ці іншы, устаноўлены заканадаўствам дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, грамадзянцы Ч. выдадзены не быў. У далейшым грамадзянкай Ч. устаноўлена, што згодна з прэйскурантам цэн кошт паслугі па рамонце абутку, аказаны грамадзянцы Ч., складае 27000 рублёў і 30000 рублёў. Грамадзянка Ч. паспрабавала высветліць, чаму за паслугу па рамонце абутку яна выплаціла 68000 рублёў, замест названага кошту ў прэйскуранце (27000 рублёў і 30000 рублёў), і запатрабавала выдаць чэк або іншы дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, на суму 68000 рублёў. Дырэктар майстэрні Е. адмовіўся выдаць патрабаваныя грамадзянкай Ч. дакументы або вярнуць выплачаную суму грашовых сродкаў, што перавышае памер аплаты, устаноўлены прэйскурантам.

5-ы выпадак. Грамадзянка А. у гандлёвым аб'екце індывідуальнага прадпрымальніка Б. набыла жаночую сумку. У далейшым пры аглядзе сумкі грамадзянка А. выявіла няспраўнасць замка. Пры звароце да індывідуальнага прадпрымальніка Б. з просьбай замяніць сумку або вярнуць выплачаныя грошы за няякасны тавар індывідуальны прадпрымальнік Б. запатрабаваў прад'явіць чэк касавага абсталявання. Паколькі грамадзянка А. не змагла даць чэк, індывідуальны прадпрымальнік Б. адмовіўся зрабіць замену тавару або вярнуць выплачаную суму грошай.

6-ы выпадак. Грамадзянка С. у гандлёвым аб'екце індывідуальнага прадпрымальніка Ц. набыла люстру. Пры продажы тавару ні чэк касавага абсталявання, ні гарантыйны талон на тавар пакупніку выдадзены не быў. У далейшым пры падключэнні люстры грамадзянка С. выявіла дэфекты і звярнулася да індывідуальнага прадпрымальніка Ц. з просьбай замяніць няякасны тавар. Індывідуальны прадпрымальнік Ц. адмовіўся замяніць няякасны тавар або вярнуць выплачаную суму грашовых сродкаў, патлумачыўшы, што выканае вышэйуказаныя патрабаванні толькі ў выпадку прад'яўлення пакупніком чэка за набыты тавар.

7-ы выпадак. Грамадзянка У. у гандлёвым аб'екце індывідуальнага прадпрымальніка набыла мабільны тэлефон і сумачку для мабільнага тэлефона. Прадаўцом выдадзены чэк. У далейшым грамадзянкай У. выяўлена, што чэк змяшчае звесткі толькі аб куплі сумачкі для тэлефона. Грамадзянка У. звярнулася да прадаўца з просьбай выдаць ёй дакумент, які пацвярджае куплю тэлефона, на што прадавец прапанаваў ёй выбар – ці ён дасць ёй чэк касавага абсталявання, але ў дадзеным выпадку гарантыя на набыты тэлефон не распаўсюджваецца, ці ўсё застаецца як і было, але гарантыя дзейнічае. Пасля дадзенай размовы грамадзянка У. настойваць на выдачы чэка і звяртацца ў адпаведныя органы і арганізацыі для ўрэгулявання дадзенай сітуацыі не стала. Праз некаторы час грамадзянкай У. быў выяўлены дэфект у набытым ёю тэлефоне, і яна звярнулася да прадаўца тэлефона з просьбай вяртання грошай за няякасны тавар. Прадпрымальнік адказаў адмовай на дадзеныя патрабаванні, матывуючы гэта тым, што ў пакупніка адсутнічаюць дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавару ў яго гандлёвым аб'екце.

8-ы выпадак. Невядомы грамадзянін па тэлефоне паведаміў, што, адпачываючы ў кафэ, ён замовіў салату з морапрадуктаў і шашлык на суму 180000 рублёў. У пацверджанне аплаты за вячэру ў кафэ яму не быў выдадзены чэк. Праз некаторы час пасля ўжывання азваных прадуктаў грамадзянін адчуў недамаганне. У выніку яму прыйшлося звярнуцца ў паліклініку і купляць дарагія лекі. На прад'яўленыя прэтэнзіі аб кампенсацыі шкоды яму было адмоўлена, бо ў яго не было чэка, які пацвярджае факт знаходжання ў кафэ і аплаты замоўленай вячэры, а са слоў бармэнаў: «Яны яго не запомнілі».

9-ы выпадак. Грамадзянка М. у снежні 2010 года аддала ў рамонт аўтамабіль індывідуальнаму прадпрымальніку Л. Па факце выкананых работ у лютым 2011 года грамадзянка М. заплаціла індывідуальнаму прадпрымальніку 1268000 руб., пры гэтым чэк выдадзены не быў. У далейшым высветлілася, што рамонт выкананы няякасна, што пацягнула паломку іншых частак аўтамабіля. Індывідуальны прадпрымальнік Л. выпраўляць паломку адмовіўся ў сувязі з адсутнасцю ў грамадзянкі М. дакументаў, якія пацвярджаюць факт рамонту.

10-ы выпадак. Грамадзяніну Р. на станцыі тэхнічнага абслугоўвання «Н» зрабілі рамонт асабістага аўтамабіля, а менавіта: замену пярэдніх амартызатараў і выжымнога падшыпніка счаплення. За вышэйназваную працу ён заплаціў 1200000 рублёў. Чэк ці іншаы, устаноўлены заканадаўствам дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў за аказаныя паслугі, грамадзяніну Р. выдадзены не быў. Праз дзесяць дзён аўтамабіль пры эксплуатацыі прыйшоў у нягодны тэхнічны стан, які ўзнік у выніку няякаснага зробленага рамонту. Транспартны сродак на эвакуатары быў дастаўлена для рамонту на іншую СТА. Кошт рамонту склаў 750000 рублёў. Пры звароце грамадзяніна Р. да кіраўніка СТА «Н» была атрымана адмова ў кампенсацыі панесеных выдаткаў. У сувязі з тым, што грамадзяніну Р. не былi выдадзены дакументы, якія пацвярджаюць прыём наяўных грашовых сродкаў, выплачаная раней за запасныя часткі да аўтамабіля і выкананне работ грашовая сума грамадзяніну Р. вернута таксама не была.

11-ы выпадак. Грамадзянка А. звярнулася ў арганізацыю «Н», якая аказвае паслугі па рамонце аўтатранспартных сродкаў, для ўстаноўкі камплекты аўтамабільнага «Ксенон». Пасля дамоўленасці аб кошту паслуг, а таксама аб гарантыйных абавязацельствах (гарантыя на працы і абсталяванне –12 месяцаў), паслуга арганізацыяй была выканана, разлік за аказаныя паслугі грамадзянкай А. праведзены. Кіраўнік арганізацыі адмовіўся выдаць чэк, абгрунтаваўшы гэта адсутнасцю першасных уліковых дакументаў, і патлумачыўшы, што заказ-нарад і чэк, які пацвярджае куплю абсталявання, можна будзе атрымаць пазней. У далейшым пры звароце грамадзянкі А. у арганізацыю «Н» за ліквідацыяй няспраўнасцяў падчас дзеяння гарантыі па «ўстаноўцы камплекта аўтамабільнага «Ксенон»з яе запатрабавалі дадатковую аплату за паслугу. Грамадзянка А. адмовілася аплаціць прад'яўленую суму грошай, матывуючы тым, што гарантыйны тэрмін не мінуў. У выніку работнікі арганізацыі заявілі, што паколькі ў грамадзянкі А. адсутнічае першасны ўліковы дакумент, які пацвярджае раней аказаную ёй паслугу, то ніякіх прэтэнзій яна прад'явіць не можа.

12-ы выпадак. Грамадзянін К. у чэрвені 2011 года звярнуўся на СТАВ ПУП "А" з мэтай замены шаравых апор, рулявой цягі і правядзення развалу-сыходжання ў сваім аўтамабілі маркі Пежо-607. Грамадзянін К. прадаставіў СТА для замены новыя аўтазапчасткі (2 шаравыя апоры і рулявую цягу), адпаведныя тэхнічным патрабаванням аўтамабіля Пежо-607. Калі грамадзянін К. вярнуўся за аўтамабілем, яму на СТА паведамілі, што рамонт зроблены з выкарыстаннем прадстаўленых ім запчастак, і пра неабходнасць выплаціць за рамонт, згодна з прэйскурантам, суму ў памеры 600000 руб. Грамадзянін К. заплаціў вышэйпаказаную суму, пра што распісаўся на фірменным бланку і атрымаў дакумент аб правядзенні развалу-сыходжання. Дакументы, якія пацвярджаюць прыём наяўных грашовых сродкаў, грамадзяніну К. выдадзены не былі. Пачаўшы эксплуатацыю аўтамабіля пасля рамонту, грамадзянін К. выявіў, што хадавыя якасці аўтамабіля не змяніліся да лепшага. З мэтай устанаўлення аб'ектыўнай прычыны няспраўнасці грамадзянін К. звярнуўся ў іншы сэрвісны цэнтр, дзе яму паведамілі, што шаравыя апоры зношаны, да таго ж яны не адпавядаюць тым, якія грамадзянін падаў на СТА ПУП «А» (іншы вытворца). Пасля дадзенай заявы грамадзянін К. зноў звярнуўся на СТА ПУП «А», прад'явіў дакумент, выдадзены СТА аб правядзенні развалу-сыходжання, на што яму адказалі, што ўсе запчасткі былі заменены, а развал-сыходжанне ў аўтамабілі маркі Пежо-607 на СТА ня вырабляецца, дакумент аб правядзенні развалу-сыходжання, прад'яўлены грамадзянінам К., работнік СТА не вярнуў.

У далейшым грамадзянін К. звярнуўся да дырэктара СТА ПУП «А» і запатрабаваў вярнуць грошы за неправедзеныя ў аўтамабілі развал-сыходжанне, замену шаравых апор і непасрэдна набытыя ім шаравыя апоры. Дырэктар запатрабаваў ад грамадзяніна К. прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць факт правядзення рамонту аўтамабіля на дадзенай СТА і факт выплаты грошай. Грамадзянін К. не змог прад'явіць адпаведныя дакументы, у сваю чаргу дырэктар адмовіўся вярнуць грошы, матывуючы тым, што рамонт дадзенага аўамабіля на СТО не рабіўся і грошы грамадзянін К. не выплачваў.

13-ы выпадак. Грамадзянін С. звярнуўся на станцыю тэхнічнага абслугоўвання ТДА "А" з мэтай тэхнічнага абслугоўвання асабістага аўтамабіля (дыягностыка, рамонт або замена вузлоў і агрэгатаў газаразмеркавальнага механізма рухавіка). Факт перадачы аўтамабіля ў рамонт не быў належным чынам аформлены неабходнымі дакументамі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам (не былі выпісаны заказ-нарад, заяўка на выкананне пераліку работ). Пасля выканання работ па рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтамабіля грамадзянін С. аплаціў кошт аказаных паслуг у суме 468.900 рублёў (у тым ліку 258.900 рублёў за аказаныя паслугі і 210000 рублёў – кошт новай неабходнай для замены дэталі газаразмеркавальнага механізму рухавіка). Дадзеная сума была прынятая майстрам ТДА «А» без выкарыстання касавага абсталявання. У далейшым, пасля таго, як грамадзянін С. забраў свой аўтамабіль са станцыі тэхнічнага абслугоўвання ТДА «А», ён звярнуў увагу, што ў маторным адсеку падчас працы рухавіка з'явіўся пабочны гук. Грамадзянін С. звярнуўся на ўказаную станцыю для дыягностыкі і ўхіленні няспраўнасці, якая ўзнікла ў выніку няякаснага рамонту. Аднак майстар адмовіўся прымаць аўтамабіль спаслаўшыся на тое, што дадзены пабочны гук, магчыма прысутнічаў да тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіля. Даказаць адваротнае і вярнуць грошы за рамонт (устаноўленую дэталь газаразмеркавальнага механізма рухавіка) грамадзянін С. не змог, таму што дакументаў, якія пацвярджаюць выкананне пераліку аказаных паслуг, а таксама дакументаў, якія пацвярджаюць факт прыёму грашовых сродкаў, яму не выдавалася.

14-ы выпадак. Грамадзянін Д. здаў на станцыю тэхнічнага абслугоўвання індывідуальнага прадпрымальніка Б. асабісты аўтамабіль з мэтай далейшай афарбоўкі, за што заплаціў 950 000 рублёў. Чэк ці іншы, устаноўлены заканадаўствам дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, грамадзяніну Д. выдадзены не быў. У далейшым названым грамадзянінам устаноўлена, што афарбоўка аўтамабіля праведзена няякасна, у сувязі з чым запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя недахопы або вярнуць выплачаныя грошы. Індывідуальны прадпрымальнік Б. адмовіўся паўтарыць афарбоўку і вярнуць атрыманую суму грашовых сродкаў. Выкарыстоўваць касавае абсталяванне або выдаваць дакументы, якія пацвярджаюць прыём наяўных грашовых сродкаў, абавязаны ў тым ліку арганізацыі, якія аказваюць паслугі ў сферы будаўніцтва.

15-ы выпадак. Падрадчык Д. па дамове разавага падраду паміж фізічнымі асобамі вырабіў дэкаратыўныя аддзелачныя работы з выкарыстаннем матэрыялаў заказчыка Ф. Заказчык Ф. звярнуўся ў суд з іскам аб кампенсацыі ўрону за няякасна выкананыя работы ў памеры 17000000 рублёў. Да справы заказчык Ф. далучыў таварныя чэкі за набыты ім матэрыял. Па словах заказчыка Ф., тавар і названыя чэкі атрыманы ім у салоне-краме «А». Падрадчыкам Д. праведзена праца ў дачыненні да законнасці выдачы таварных чэкаў заказчыку Ф., а менавіта падрадчыкам Д. устаноўлена адсутнасць чэка або бланка строгай справаздачнасцi ўстаноўленага ўзору, адсутнасць у прадстаўленых дакументах наймення тавару, адзінкі вымярэння тавару, цаны за адзінку тавару і г.д. Акрамя таго, у краме «А» па патрабаванні падрадчыка Д. не змаглі прад'явіць сертыфікат адпаведнасці на рэалізуемы крамай тавар.

У далейшым у ходзе правядзення судовых разглядаў устаноўлена, што прадстаўленыя таварныя чэкі аформлены ад імя індывідуальнага прадпрымальніка К. і не пацвярджаюць факт унясення грашовых сродкаў канкрэтным грамадзянінам за пэўны тавар.

16-ы выпадак. Грамадзяне А. і Л. аформілі заказ у індывідуальнага прадпрымальніка Д. на куплю ламініраванай пліты і ліштвы. Пры афармленні заказу ў індывідуальнага прадпрымальніка Д. у наяўнасці быў адзін бланк заказа, які быў складзены на грамадзяніна А. на суму 2100000 рублёў. З грамадзянінам Л. бланк заказу не афармляўся. У далейшым індывідуальным прадпрымальнікам Д. быў прыняты авансавы плацёж у памеры 300000 рублёў ад грамадзяніна А. і 200000 рублёў ад грамадзяніна Л. Ва ўстаноўлены тэрмін заказ грамадзянам А. і Л. індывідуальны прадпрымальнік Д. даставіў не ў поўным аб'ёме, пры гэтым паабяцаўшы прывезці астатнюю частка ламініраванай пліты праз два дні і выдаць дакумент, які пацвярджае факт пакупкі. Грамадзянамі А. і Л. была праведзена аплата за ўвесь заказ у памеры 2100000 рублёў, аднак факт прыёму грашовых сродкаў не быў аформлены ў адпаведнасці з заканадаўствам. У такой сітуацыі дадзеныя грамадзяне не змаглі атрымаць падатковыя маёмасныя вылікі, прадугледжаныя падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 166 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

17-ы выпадак. Грамадзянка Н. набыла на рынку г. Мазыра ў індывідуальнага прадпрымальніка П. зімовы абутак коштам 320 000 рублёў. Пры куплі дадзенага тавару дакумент, які пацвярджае яго рэалізацыю, індывідуальным прадпрымальнікам выдадзены не быў. У ходзе эксплуатацыі абутку быў выяўлены завадскі брак, па прычыне гэтага грамадзянка Н. звярнулася да індывідуальнага прадпрымальніка з патрабаваннем аб замене абутку або вяртанні выплачанай сумы грашовых сродкаў, на што індывідуальны прадпрымальнік адказаў адмовай, матывуючы гэта тым, што аналагічны тавар рэалізуе не толькі ён, але і іншыя індывідуальныя прадпрымальнікі, і доказаў у грамадзянкі Н. пра тое, што яна набывала абутак менавіта ў яго, няма.

18-ы выпадак. Грамадзянін Б. набыў на рынку гаспадарчых тавараў у індывідуальнага прадпрымальніка П. тавар: лейку для душа коштам 150000 рублёў. Дакумент, які пацвярджае факт аплаты тавару, грамадзяніну Б. выдадзены не быў. Набыты тавар аказашся неналежнай якасці і для вяртання палівачкі для душа грамадзянін Б. звярнуўся да індывідуальнага прадпрымальніка П. Індывідуальны прадпрымальнік П. не стаў адмаўляць факт рэалізацыі ім тавару, але не пагадзіўся з коштам дадзенай лейкі. Па сцвярджэнні індывідуальнага прадпрымальніка лейка для душа была рэалізавана за 100000 рублёў і прапанаваў вярнуць толькі ўказаную суму. У сувязі з тым, што дакумента, які пацвярджае рэалізацыю тавару індывідуальным прадпрымальнікам П., у грамадзяніна Б. не было, грамадзянін Б. не змог даказаць суму, выплачаную за тавар, і вярнуць усе грашовыя сродкі за зварот лейкі.

19-ы выпадак. Грамадзянка А. у маі 2011 года на Магілёўскім рынку г. Магілёва набыла мыйку коштам 220 000 рублёў. Замест чэка індывідуальны прадпрымальнік С. выдала грамадзянцы А. невялікі лісточак паперы з указаннем даты, кошту пакупкі і нумару гандлёвага месца на рынку. У працэсе эксплуатацыі мыйкі высветлілася, што грамадзянка А. набыла няякасны тавар, у сувязі з чым яна звярнулася да прадаўца з патрабаваннем зрабіць замену тавару або вярнуць выплачаную суму грошай. На дадзенае патрабаванне індывідуальны прадпрымальнік С. адказала адмовай. У мэтах вырашэння сітуацыі, якая склалася, Грамадзянка А. звярнулася са скаргай у адміністрацыю гандлёвага рынку. Спасылаючыся на адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць факт аплаты тавару, індывідуальны прадпрымальнік С. грошай грамадзянцы А. не вярнула і замену мыйкі не зрабіла.

20-ы выпадак. Грамадзянін Т. праз Інтэрнэт-магазін замовіў надзіманы басейн. Заказаны тавар быў дастаўлены грамадзяніну Т. Пасля аплаты тавару заказчык запатрабаваў у кур’ера дакумент аб аплаце тавару і гарантыйны талон. Курьер сказаў, што патрабаваныя дакументы знаходзяцца ўнутры ўпакоўкі і пакінуў памяшканне. Адкрыўшы ўпакоўку, дакумент, які пацвярджае факт аплаты тавару, і гарантыйны талон на набыты тавар грамадзянін Т. не знайшоў. У далейшым высветлілася, што тавар (надзіманы басейн) не адпавядае замоўленай камплектацыі. Грамадзянін Т. звярнуўся ў Інтэрнэт-магазінз просьбай аб замене тавару, аднак у Інтэрнэт-магазіне адмовіліся абмяняць тавар, матывуючы дадзены факт тым, што ў пакупніка адсутнічаюць дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавару ў дадзеным Інтэрнэт-магазіне.

21-ы выпадак. Грамадзянка З. на сайце ў сетцы Інтэрнэт, якi ажыццяўляе рэалізацыю тавараў тыпу «Second Hand», набыла жаночую куртку. У апісанні тавару на сайце было ўказана, што дадзеная рэч у добрым стане і прыдатная да выкарыстання. Грашовыя сродкі ў суме 70000 рублёў грамадзянка З. пералічыла на картку, указаную прадаўцом (картка належала сваячцы прадаўца). Пры атрыманні тавару па пошце грамадзянка З. выявіла, што тавар неналежнай якасці і цалкам не прыдатны да выкарыстання. Грамадзянка З. звярнулася да прадаўца з просьбай аб замене дадзенай жаночай курткі або вяртання выплачанай ёй сумы грошай. Прадавец адмовілася замяніць тавар або вярнуць выплачаную за тавар суму, спасылаючыся на той факт, што грошай ад грамадзянкі З. яна не атрымлівала.

22-і выпадак. Грамадзянка Ш. пасля наведвання манікюрнага салона засталася незадаволенай працай майстра. У просьбе выправіць недахопы грамадзянцы Ш. было адмоўлена. На патрабаванне даць кнігу заўваг і прапаноў грамадзянцы Ш. таксама было адмоўлена, пасля чаго яна адмовілася аплачваць паслугу манікюрнага салона. Пасля пагроз майстра грамадзянка Ш. вымушана была аплаціць кошт працы ў суме 45000 руб. Чэк або iншы ўстаноўлены заканадаўствам дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, грамадзянцы Ш. выдадзены не быў. Грамадзянка Ш. звярнулася ў таварыства абароны правоў спажыўцоў з просьбай аб прыняцці мер да работніка манікюрнага кабінета па звароце грошай за няякасна аказаную паслугу, аднак не змагла даказаць факт аказання паслуг менавіта гэтым манікюрным кабінетам па прычыне адсутнасці дакумента аб аплаце за аказаныя ёй паслугі.

23-і выпадак. Грамадзянка Х. здала ў магазін «У» для рамонту і запраўкі картрыджа прынтэр і выплаціла за дадзеную паслугу 280000 рублёў. Пры гэтым грамадзянцы Х. чэк ці іншы, устаноўлены заканадаўствам дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, выдадзены не быў. Праз некаторы час пасля правядзення рамонту прынтэр спыніў працаваць. Пры звароце ў магазін «У» грамадзянка Х. не змагла прад'явіць дакументаў, якія пацвярджаюць аказанне паслуг, і атрымала адказ, што прэтэнзіі з гэтай нагоды ад яе не прымаюцца. У сувязі з неабходнасцю паўторнага рамонту грамадзянка Х. звярнулася ў сэрвісны цэнтр, у якім ёй паведамілі, што папярэдні рамонт прынтэра быў зроблены няякасна і картрыдж быў практычна не запраўлены. Па словах індывідуальнага прадпрымальніка і дырэктара арганізацыі, якія ажыццяўлялі дзейнасць у магазіне «У», паслугу па рамонце і запраўцы картрыджа прынтэра коштам 280000 рублёў яны не аказвалі.

24-ы выпадак. Грамадзянка Т. заключыла з індывідуальным прадпрымальнікам А. дагавор на выраб і ўстаноўку катла для лазні. Пасля заключэння дагавора індывідуальны прадпрымальнік А. прыняў у грамадзянкі Т. перадаплату ў суме 450000 рублёў (50% кошту вышэйзгаданых работ). Дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, індывідуальным прадпрымальнікам А. выдадзены не быў. Па заканчэнні тэрміну выканання работ, указанага ў дагаворы, кацёл усталяваны не быў і грошы, прынятыя індывідуальным прадпрымальнікам у якасці перадаплаты, грамадзянцы вернуты не былі. У сувязі з адсутнасцю дакумента, які пацвярджае прыём грашовых сродкаў, прад'явіць прэтэнзіі да індывідуальнага прадпрымальніка за невыкананне работ па дамове не прадставілася магчымым.

25-ы выпадак. Грамадзянка В. звярнулася да індывідуальнага прадпрымальніка з заказаміьўстаноўкі вокнаў ПВХ у колькасці шасці штук агульным коштам 15000000 руб. Паводле дамовы вокны павінны быць устаноўлены на працягу месяца з умовай 10% перадаплаты. Па просьбе грамадзянкі В. індывідуальны прадпрымальнік пагадзіўся скараціць час устаноўкі вокнаў да двух тыдняў, пры гэтым за тэрміновасць запатрабаваў перадаплату ў памеры 30% ці 4500000 рублёў. Грамадзянка В. аплаціла 4500000 рублёў, аднак ні дагавор на аказанне паслуг, ні дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, індывідуальным прадпрымальнікам выдадзены не былі. У далейшым вокны ні праз два тыдні, ні праз месяц устаноўлены не былі, грошы індывідуальны прадпрымальнік гэтак жа не вярнуў не ў добраахвотным, не ў судовым парадку.

26-ы выпадак. Грамадзянка М. у маі 2011 года звярнулася ў гандлёвы аб'ект ТАА «Н» з мэтай набыцця ўваходных дзвярэй у кватэру. Прадавец паведаміла, што кошт абраных дзвярэй складае 800000 рублёў і што неабходна ўнесці аванс у памеры 400000 рублёў, акрамя таго, ТАА «Н» можа дадаткова аказаць паслугу па ўстаноўцы дзвярэй, кошт якой складае 100000 рублёў.
На набыццё дзвярэй быў заключаны дагавор, выплачана ў адпаведнасці з дамовай сума авансу ў памеры 400000 рублёў і кошт паслуг па ўстаноўцы дзвярэй у памеры 100000 рублёў. Прадавец выдаў пакупніку чэк, аднак у ім была адлюстравана толькі сума ўнесенага авансу, а менавіта 400000 рублёў. Сума за ўстаноўку дзвярэй у памеры 100000 рублёў у чэку не была адлюстравана.

Па заканчэнні трох дзён грамадзянцы М. патэлефанаваў прадавец і паведаміў, што ў продажы няма дзвярэй, якія яна заказвала, але ёсць дзверы коштам 1150000 рублёў, якую яны, пасля даплаты ў памеры 250000 рублёў да ўжо занесенага авансу, неадкладна даставяць. Грамадзянка М. у той жа дзень зрабіла даплату да авансу ў памеры 250000 рублёў, пры гэтым дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, прадаўцом выдадзены не быў.

На працягу наступных трох дзён дзверы дастаўлены не былі. У выніку грамадзянка М зноў звярнулася ў ТАА «Н» і запатрабавала ад прадаўца скасаваць дагавор і вярнуць раней выплачаныя грошы ў агульнай суме 750000 рублёў. Дагавор быў скасаваны, грошы пакупніку вернуты, але толькі ў суме, якую грамадзянка М. змагла пацвердзіць дакументальна, а менавіта 400000 рублёў. Даказаць факт выплаты прадаўцу ўсёй сумы ў памеры 750000 рублёў не прадставілася магчымым, паколькі ў грамадзянкі М. дакументаў, якія пацвярджаюць факт прыёму грашовых сродкаў на ўказаную суму, не было.

27-ы выпадак. Грамадзянка М. у лютым 2011 года заключыла дагавор з індывідуальным прадпрымальнікам Х. на выраб кухні коштам 14.000.000 рублёў. Грамадзянка М. унесла перадаплату ў памеры 7000000 рублёў. Чэк або іншы дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, грамадзянцы М. выдадзены не быў. Ва ўстаноўлены тэрмін індывідуальны прадпрымальнік Х. умовы дагавора па вырабе і ўстаноўцы кухні не выканаў, спасылаючыся на рост курса валют і, адпаведна, на неабходнасць пераліку кошту замовы. Па ўзаемнай згодзе быў зроблены пералік кошту. Агульная сума заказу пасля пераразліку склала 21000000 рублёў. Грамадзянка М. зрабіла даплату сумы ў памеры 14000000 рублёў і, такім чынам, была праведзена 100% -я аплата заказу. Пры гэтым дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, выдадзены не быў. Аднак дагаворныя абавязальніцтвы не былі выкананы ў абумоўленыя тэрміны, паколькі выканаўца працягваў спасылацца на рост курса валют і паўторнага перагляду цаны на выраб. У наступным выканаўца перастаў адказваць на тэлефонныя званкі. Заказ выкананы не быў. Грашовыя сродкі грамадзянцы М. вернуты не былі, і вярнуць іх не ўяўляецца магчымым, таму што дакументы, якія пацвярджаюць прыём наяўных грашовых сродкаў, адсутнічаюць.

28-ы выпадак. Грамадзянін Н. заключыў з арганізацыяй, якая ажыццяўляе выраб і ўстаноўку міжпакаёвых і металічных дзвярэй, дагавор куплі-продажу. У выпадку замены ўсіх дзвярэй у кватэры арганізацыя абяцала падарунак. Дырэктар арганізацыі запатрабаваў з грамадзяніна Н. перадаплату за дзверы ў памеры 650000 рублёў. Дакумент, які пацвярджае прыём наяўных грашовых сродкаў, грамадзяніну Н. выдадзены не быў. Арганізацыя не выканала ўмовы дагавора: дзверы не ўстаноўлены, грошы грамадзяніну Н. не вярнулі, абяцаны падарунак не быў выдадзены.

29-ы выпадак. Грамадзянка Г. набыла на рынку г. Жлобіна боты коштам 150000 рублёў. Набыты тавар апынуўся неналежнай якасці. Грамадзянка Г. зрабіла абмен няякаснай пары абутку на іншую пару з даплатай 20000 рублёў. Новая пара ботаў праз тры тыдні зноў прыйшла ў непрыдатнасць. Прадаўцом ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дакумент, які пацвярджае рэалізацыю тавару, выдадзены не быў. Пры звароце грамадзянкі Г. да прадаўца з просьбай вярнуць 170000 рублёў за няякасны тавар у вяртанні грашовых сродкаў было адмоўлена.