Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб на 2018 год Аб'ект падаткаабкладання Рознічны гандаль таварамі

Рознічны гандаль таварамі

Рознічны гандаль таварамі, якія адносяцца да наступных груп тавараў:

  • харчовыя тавары (за выключэннем піва, піўнога кактэйлю, алкагольных напояў);
  • аўтамотатранспартныя сродкі;
  • іншыя нехарчовыя тавары (за выключэннем ювелірных і іншых бытавых вырабаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, спецыфічных тавараў, тытунёвых вырабаў, нафтапрадуктаў праз аўтазаправачныя станцыі, каштоўных папер, газет і часопісаў, усіх відаў вырабаў з натуральнага футра, мэблі, электрахаладзільнікаў бытавых і маразільнікаў , машын пральных бытавых, тэлевізійных прыёмнікаў каляровага і чорна-белага малюнка, камп’ютараў бытавых персанальных, ноўтбукаў, іх састаўных частак і вузлоў, электронных кніг, планшэтных камп’ютараў, мабільных тэлефонаў, запасных частак да аўтамабіляў).

Пры рознічным гандлі таварамі індывідуальны прадпрымальнік мае права прымяняць iншы парадак падаткаабкладання (ч.1 п. 2 арт. 296 ПК).

Разам з тым, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль указанымі таварамі і якія выплацілі за справаздачны перыяд бягучага падатковага перыяду адзіны падатак, АБАВЯЗАНЫ ў дачыненні да такога віду дзейнасці ДА ЗАКАНЧЭННЯ ГЭТАГА ПАДАТКОВАГА ПЕРЫЯДУ ПРЫМЯНЯЦЬ парадак падаткаабкладання, які прадугледжвае выплату АДЗІНАГА ПАДАТКУ (ч. 2 п. 2 арт. 296 ПК).