Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Збор з нарыхтоўшчыкаў

Збор з нарыхтоўшчыкаў

Індывідуальныя прадпрымальнікі прызнаюцца ПЛАЦЕЛЬШЧЫКАМI ЗБОРУ З НАРЫХТОЎШЧЫКАЎ (арт. 281 ПК).

АБ'ЕКТАМ АБКЛАДАННЯ ЗБОРУ З НАРЫХТОЎШЧЫКАЎ прызнаецца ажыццяўленне прамысловай нарыхтоўкi (закупкi) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкі або рэалізацыі, за выключэннем іх нарыхтоўкі, пры якой плацельшчыкам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне або прыменена вызваленне ад названай платы (п.1 арт. 282 ПК).

Сума
збору з нарыхтоўшчыкаў

=

Падатковая
база

Х

Стаўка

ПАДАТКОВАЯ БАЗА ЗБОРУ З НАРЫХТОЎШЧЫКАЎ вызначаецца як кошт аб'ёму нарыхтоўкi (закупкi), вызначаны зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэн (п.2 арт. 282 ПК).

СТАЎКІ ЗБОРУ З НАРЫХТОЎШЧЫКАЎ устанаўліваюцца ў памеры, якi не перавышае 5 працэнтаў (п.3 арт. 282 ПК).

Канкрэтныя памеры стаўкі збору ўсталёўваюцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, мясцовымі Саветамі дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню (п.1 арт. 12 ПК).

ПАДАТКОВЫМ ПЕРЫЯДАМ ЗБОРУ З НАРЫХТОЎШЧЫКАЎ прызнаецца каляндарны квартал (п.1 арт. 283 ПК).

Індывідуальныя прадпрымальнікі ШТОКВАРТАЛЬНА ПРАДСТАЎЛЯЮЦЬ у падатковы орган ПАДАТКОВУЮ ДЭКЛАРАЦЫЮ (разлік) па збору з нарыхтоўшчыкаў, па форме, зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2014 №42 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў, кантроль за вылічэннем і выплатай якіх ажыццяўляюць падатковыя органы» (дадатак 14 да дадзенай пастановы), не пазней за 20-е чысло месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам (п. 3 арт. 283 ПК).

ВЫПЛАТЫ ЗБОРУ З НАРЫХТОЎШЧЫКАЎ ажыццяўляецца ШТОКВАРТАЛЬНА не пазней за 22-е чысло месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам (п. 4 арт. 283 ПК).

Сумы збору з нарыхтоўшчыкаў уключаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні (арт. 284 ПК).

Глава 33 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Збор з нарыхтоўшчыкаў».