Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб на 2018 год Тэрмін выплаты і даплаты

Тэрмін выплаты і даплаты

Выплата адзiнага падатку праводзiцца:

  • штомесячна не пазней за 1-е чысло справаздачнага месяца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у якіх справаздачным перыядам прызнаецца каляндарны месяц;
  • штомесячна не пазней за 1-е чысло кожнага месяца справаздачнага квартала ў памеры 1/3 сумы адзінага падатку, вылічанай за каляндарны квартал індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у якіх справаздачным перыядам прызнаецца каляндарны квартал;
  • не пазней за працоўны дзень, якi папярэднiчае дню ажыццяўлення дзейнасці:
    • індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ўпершыню, якія не ажыццяўляюць дзейнасць з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі;
    • індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль таварамі на гандлёвых месцах, выставах-продажах, кірмашах, у развозным і разносным гандлі менш за 15 дзён у каляндарным месяцы.


Даплата адзiнага падатку праводзiцца:

  • не пазней за 1-е чысло другога месяца, які ідзе за справаздачным перыядам, у якім утварылася сума перавышэння фактычна атрыманай валавой выручкі над 40-кратнай сумай адзінага падатку, вылічанай за адпаведны справаздачны перыяд (п. 13 арт. 299 ПК);
  • не пазней за дзень, што папярэднiчае дню змянення ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці (ч. 2 п. 12 арт. 299 ПК);
  • у 30-дзённы тэрмін з дня ўручэння фiзiчнай асобе падатковым органам адпаведнага падатковага паведамлення ў выпадку ўстанаўлення ў рамках дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці перавышэння даходу, за кошт якога былі зроблены расходы індывідуальным прадпрымальнікам як фізічнай асобай (ч. 2 п. 4 арт. 293 ПК).