![]() |
Плацельшчыкі пры вызначэнні памеру падаткаабкладальнай базы падаходнага падатку маюць права скарыстацца СТАНДАРТНЫМІ ПАДАТКОВЫМІ ВЫЛІКАМІ, якія пералічаны ў артыкуле 164 Падатковага кодэкса.
СТАНДАРТНЫЯ ПАДАТКОВЫЯ ВЫЛІКІ за адпаведныя каляндарныя месяцы маюць права прымяняць плацельшчыкі, ЯКІЯ НЕ МАЮЦЬ на працягу справаздачнага (падатковага) перыяду (іх часткі) месцы асноўнай работы (службы, вучобы) (пункт 3 артыкула 164 Падатковага кодэкса).
|