Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Падатак на нерухомасць Стаўкі падатку на нерухомую маёмасць

Стаўкі падатку на нерухомую маёмасць

Гадавая стаўка падатку на нерухомую маёмасць устанаўліваецца:

для фізічных асоб, якія маюць на праве ўласнасці два і больш жылых памяшканняў у многакватэрных і (або) блакіраваных жылых дамах, - у памеры 0,2 працэнта для фізічных асоб, якія маюць ва ўласнасці капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх часткі, а таксама машына-месцы, акрамя жылых памяшканняў у многакватэрных і (або) блакіраваных жылых дамах, – у памеры 0,1 працэнта

Стаўкі падатку на нерухомую маёмасць могуць павялічвацца або змяншацца:
  • рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Павялічана або паменшана стаўка падатку на нерухомую маёмасць у канкрэтнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінцы, можна убачыць ТУТ.
  • рашэннямі абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў дэпутатаў па капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), іх частках, якія не выкарыстоўваюцца (неэфектыўна выкарыстоўваюцца).
Падатак на нерухомую маёмасць вылічваецца за перыяд:
- з 1-га чысла месяца, наступнага пасля месяца, у якім узнікла права ўласнасці, адкрыта спадчына, набыта (атрымана, узведзена);
- па апошняе чысло месяца, у якім спынена права ўласнасці (ажыццявілася адчужэнне).

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ, што па капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), іх частках, машына-месцах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і перададзеных фізічным асобам у арэнду
арганізацыям плацельшчыкам прызнаецца
арганізацыя-арандатар.