Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Падатак за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў СТАЎКІ

СТАЎКІ

Стаўкі падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў вызначаны артыкулам 213 ПК.

СТАЎКІ падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў, за выключэннем ставак падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у дачыненні да нафты і солі калійнай, усталёўваюцца ў памерах згодна з ДАДАТКАМ 10 да ПК.

СТАЎКІ падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у дачыненні НАФТЫ ўсталёўваюцца зыходзячы з сярэдняга за мінулы падатковы перыяд узроўню цэн на нафту гатунку "Юралс" на сусветных рынках нафтавай сыравіны згодна з ДАДАТКАМ 10-1 да ПК.

СТАЎКІ падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у дачыненні СОЛІ КАЛІЙНАЙ усталёўваюцца ў наступных памерах:

4,79 беларускія рублі за здабычу (выемку) 1 тоны солі калійнай (у пераліку на аксід калію) - (спецыфічная стаўка);

12 працэнтаў ад сярэднеўзважанай цаны калійных угнаенняў на ўнутраным рынку і пры экспарце - (адвалорная стаўка).