Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Зямельны падатак Стаўкі зямельнага падатку

Стаўкі зямельнага падатку

Стаўкі зямельнага падатку вызначаюцца ў залежнасці ад функцыянальнага прызначэння зямель:


Стаўкі зямельнага падатку могуць павялічвацца або памяншацца:

1. мясцовымі Саветамі дэпутатаў, якія маюць права павялічваць (памяншаць) (але не больш, чым у два з паловай разы) стаўкі зямельнага падатку асобным катэгорыям плацельшчыкаў.

Павялічана або паменшана стаўка падатку на нерухомую маёмасць у канкрэтнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы, можна убачыць ТУТ.

2. абласнымі (Мінскім гарадскім) Саветамі дэпутатаў, якія маюць права павялічваць (памяншаць) (але не больш, чым у дзесяць разоў) стаўкі зямельнага падатку на зямельныя надзелы (часткі зямельнага надзела), занятыя капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі), іх часткамі, уключанымі ў пералік маёмасці, якая не выкарыстоўваецца (неэфектыўна выкарыстоўваецца).

Рашэнні аб зацвярджэнні ўказанага Пераліку, змешчаныя на сайтах абласных (Мінскага гарадскога) Савета дэпутатаў, можна паглядзець ТУТ.

3. на зямельныя надзелы, якія былі самавольна заняты і выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэнні, прымяняюцца стаўкі зямельнага падатку па фактычным функцыянальным выкарыстанні, павялічаныя на каэфіцыент 10.

Выплата зямельнага падатку
не ўзаконьвае
самавольна заняты зямельны надзел!!!


4. на зямельныя надзелы (часткі зямельнага надзела), занятыя оаб’ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва прымяняюцца стаўкі зямельнага падатку, павялічаныя на каэфіцыент 2.

З мэтай падаткаабкладання зямельнымі надзеламі (часткамі зямельных надзелаў), занятымі аб’ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, прызнаюцца:

зямельныя надзелы (часткі зямельнага надзела), занятыя ўзводзімымі будынкамі, збудаваннямі і перадатачнымі прыладамі, узвядзенне (у тым ліку згодна з будаўнічым праектам на рэканструкцыю) якіх дазволена ў адпаведнасці з заканадаўствам, але не завершана ў тэрміны будаўніцтва, устаноўленыя праектнай дакументацыяй, за выключэннем зямельных надзелаў (частак зямельнага надзела), занятых такімі аб’ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, фінансуемых з бюджэту, а таксама будаўніцтва якіх ажыццяўляецца ўласнымі намаганнямі.