Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Прадстаўленне фізічнымі асобамі падатковай дэкларацыі па падаходным падатку за 2017 год Выплата падаходнага падатку праз «Асабісты кабінет фізічнай асобы»

Выплата падаходнага падатку праз «Асабісты кабінет фізічнай асобы»

Сёння дадзеная паслуга даступная кліентам
ААТ «АСБ Беларусбанк», ААТ «Белгазпрамбанк», ЗАТ «Альфа-Банк», ААТ «Белінвестбанк»

У цяперашні час Міністэрствам прапрацоўваецца пытанне аб прыцягненні іншых банкаў да ўдзелу ў рэалізацыі гэтай паслугі.

СХЕМА ДЗЕЯННЯЎ:

  1. Звярнуцца ў ЛЮБУЮ падатковую інспекцыю з пашпартам або відам на жыхарства

  2. Запоўніць заяўку на атрыманне лагіна і пароля для працы ў «АСАБІСТЫМ КАБІНЕЦЕ»

    УВАГА! Вы можаце запоўніць і адправіць заяўку на атрыманне лагіна і пароля непасрэдна на партале (http://www.portal.nalog.gov.by/web/nalog/user_registration_form)

  3. Пасля запаўнення заяўкі і прадастаўлення пашпарта (пасведчання на жыхарства), Вам будзе БЯСПЛАТНА выдадзены лагін і пароль для ўваходу ў «Асабісты кабінет»

  4. Зайсці на партале МПЗ у «Асабісты кабінет» (http://www.portal.nalog.gov.by/web/nalog/login?p_p_id=58&p_p_lifecycle=0&_58_redirect=/user_office)

  5. Адкрыць раздзел «АПЛАТА ПАДАТКАЎ»

  6. Выбраць радок «Падаходны падатак» (раздзел «Аплата падаткаў», звесткі аб выстаўленых Вам для аплаты падаткаў).

  7. Выберыце ўкладку «Аплаціць праз інтэрнэт-банкінг» таго банка, чыім кліентам Вы з'яўляецеся.