Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Спрошчаная сістэма падаткаабкладання Спрошчаная сістэма падаткаабкладання на 2018 год Умовы прымянення

Умовы прымянення


Агульныя ўмовы прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання вызначаны ў артыкуле 286 Падатковага кодэкса.
Прымяняць спрошчаную сістэму маюць права пры захаванні крытэрыю валавой выручкі на працягу першых ДЗЕВЯЦІ МЕСЯЦАЎ года, які папярэднічае году, з якога прэтэндуюць на яе прымяненне, індывідуальныя прадпрымальнікі, калі памер іхвалавой выручкі НАРАСТАЮЧЫМ вынікам за ДЗЕВЯЦЬ МЕСЯЦАЎ складае НЕ БОЛЬШ ЗА 152 000 беларускіх рублёў*.

_______________
* Памер валавой выручкі ўсталяваны ў пункце 13 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2018 № 29 «Аб падаткаабкладанні»


ВЫЗНАЧЭННЕ валавой выручкі праводзiцца ў адпаведнасці з палажэннямі артыкула 288 Падатковага кодэкса, ЯКІ ДЗЕЙНІЧАЕ на 1 кастрычніка года, ШТО ПАПЯРЭДНІЧАЕ году, з якога індывідуальныя прадпрымальнікі ПРЭТЭНДУЮЦЬ на прымяненне спрошчанай сістэмы.

Згодна з пунктам 4 артыкула 286 Падатковага кодэксаіндывідуальныя прадпрымальнікіЯКІЯ ПРЫМЯНЯЮЦЬ спрошчаную сістэму:

  • • МАЮЦЬ ПРАВА выплачваць ПАДАТАК НА ДАБАЎЛЕНУЮ ВАРТАСЦЬ па абаротах па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў (далей – ПДВ). Пры гэтым ПДВ ВЫПЛАЧВАЕЦЦА ДА ЗАКАНЧЭННЯ ПАДАТКОВАГА ПЕРЫЯДУ ў дачыненні да ЎСІХ аб'ектаў абкладання гэтым падаткам.
ПРЫМЯНЕННЕ спрошчанай сістэмы З ВЫПЛАТАЙ ПДВ ажыццяўляецца пры ўмове адлюстравання РАШЭННЯ аб пераходзе на прымяненне спрошчанай сістэмы з ВЫПЛАТАЙ ПДВ у падатковай дэкларацыі (разліку) па падатку пры спрошчанай сістэме за справаздачны перыяд, ЯКІ ПАПЯРЭДНІЧАЕ справаздачнаму перыяду, з якога ПРЫНЯТА РАШЭННЕ прымяняць спрошчаную сістэму З ВЫПЛАТАЙ ПДВ.

Такое АДЛЮСТРАВАННЕ НЕ МОЖА быць праведзена (зменена) ПАЗНЕЙ усталяванага главой 34 Падатковага кодэкса тэрмiну прадстаўлення ўказанайпадатковай дэкларацыі (разліку).

Названыя палажэнні НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЮЦЦА на індывідуальных прадпрымальнікаў, ЯКІЯ НЕ ПРЫМЯНЯЮЦЬ спрошчаную сістэму ДА ДНЯ, з якога ПАЧЫНАЕЦЦА ПРЫМЯНЕННЕ спрошчанай сістэмы з выплатай ПДВ.

  • ВЫКОНВАЮЦЬ абавязкі ПАДАТКОВЫХ АГЕНТАЎ, у тым ліку ўтрымліваюць пры выплаце заработнай платы і іншых даходаў з налічваемых (пералічваемых) сум падаткі, зборы (пошлiны) у парадку, вызначаным Падатковым кодэксам;
  • • ВЫКОНВАЮЦЬ абавязкі ПАВОДЛЕ ПАДЛІКУ І ПЕРАЛІЧЭННЮ ў бюджэт ПДВ у парадку, устаноўленым Падатковым кодэксам, па таварах (работах, паслугах), маёмасных правах, ЯКІЯ РЭАЛІЗУЮЦЦА на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ЗАМЕЖНЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва і не знаходзяцца ў сувязі з гэтым на ўліку ў падатковых органах Рэспублікі Беларусь.
Ідывідуальныя прадпрымальнікі, ЯКЯ ПЕРАЙШЛІ пасля 1 студзеня каляндарнага года на агульны парадак падаткаабкладання або на прымяненне іншага асаблівага рэжыму падаткаабкладання, НЕ МАЮЦЬ ПРАВА ў НАСТУПНЫМ каляндарным годзе прымяняць спрошчаную сістэму (пункт 7 артыкула 286 Падатковага кодэкса).