Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ВІДЫ ПАСЛУГ у сферы аграэкатурызму

ВІДЫ ПАСЛУГ у сферы аграэкатурызму

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму, маюць права аказваць наступныя віды паслугу сферы аграэкатурызму:

прадастаўленне пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў;

Агульная колькасць пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў не павінна перавышаць дзесяць.

Пры аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму з выкарыстаннем больш за дзесяць пакояў для размяшчэння аграэкатурыстаў гэта дзейнасць прызнаецца ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАЙ, яна павінна ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў заканадаўства і падлягае падаткаабкладанню ва ўстаноўленым парадку.

  • забеспячэнне аграэкатурыстаў харчаваннем (як правіла, з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці);
  • азнаямленне аграэкатурыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб'ектамі, народнымі традыцыямі мясцовасці, правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў;
  • правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў;
  • аказанне паслуг лазняў, саўнаў і душавых;
  • катанне на жывёлах, за выключэннем дзікіх, і коннага транспарту;
  • прадастаўленне інвентару для спорту і адпачынку;
  • транспартнае абслугоўванне аграэкатурыстаў.
Суб'екты аграэкатурызму маюць права ўзводзіць на зямельных участках, прадастаўленых ім ва ўстаноўленым парадку для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, гасцявыя дамкі для часовага знаходжання аграэкатурыстаў, якія з'яўляюцца прыналежнасцю жылога дома. Гасцявыя дамкі не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.