Галоўная Падатковы кантроль Кантроль за прыёмам наяўных грашовых сродкаў Cістэма кантролю гандлёвых аўтаматаў Пытанне - адказ

Пытанне - адказ

Пытанне: Гандлёвая арганізацыя выкарыстоўвае ў магазіне касавае абсталяванне, якое цяпер не можа працаваць з капейкамі. Ці трэба будзе здымаць з рэгістрацыі, а потым рэгістраваць у падатковым органе касавае абсталяванне, якое падлягае дапрацоўцы ў сувязі з правядзеннем дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь?

Адказ: Парадак рэгістрацыі (зняцця з рэгістрацыі) касавага абсталявання ў падатковым органе рэгулюецца ў тым ліку Інструкцыяй аб парадку рэгістрацыі ў інспекцыях Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь касавага абсталявання і зняцця яго з рэгістрацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 05.09 .2011 № 44 (далей – Інструкцыя № 44). Пры гэтым пунктам 10 Інструкцыі № 44 вызначаны падставы, па якіх касавае абсталяванне падлягае зняццю з рэгістрацыі ў інспекцыі МПЗ.

Адзначаная ў пытанні сітуацыя ў дачыненні да таго, ці трэба здымаць з рэгістрацыі, а потым рэгістраваць у падатковым органе касавае абсталяванне, якое падлягае дапрацоўцы ў сувязі з правядзеннем дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, не прадугледжана ў высновах, вызначаных у пункце 10 Інструкцыі № 44.

Такім чынам, пры дапрацоўцы адной і той жа мадэлі касавага абсталявання для забеспячэння яго функцыянавання ў дэнамінаваных грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.11.2015 № 450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь» шляхам замены ў ім версіі праграмнага забеспячэння дадзенае касавае абсталяванне не падлягае зняццю з рэгістрацыі ў інспекцыі МПЗ, калі няма іншых падстаў, прадугледжаных у пункце 10 Інструкцыі № 44.

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам 19 Палажэння аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра мадэляў (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп'ютарных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2002 № 738, заяўнік (вытворца касавага абсталявання) мае права ажыццявіць дапрацоўку (мадэрнізацыю) касавага абсталявання, мадэлі (мадыфікацыі) якога ўключаны ў Дзяржаўны рэестр мадэляў (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп'ютарных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны рэестр), да ўзроўню адпаведнасці новым устаноўленым патрабаванням дзяржаўных стандартаў, а таксама ўносіць змяненні ў іх тэхнічныя характарыстыкі (праграмнае забеспячэнне). Заяўнік абавязаны інфармаваць Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржстандарт) аб вырабленай дапрацоўцы (мадэрнізацыі) касавага абсталявання або ўнесеных зменах у яго тэхнічныя характарыстыкі (праграмнае забеспячэнне), а таксама прадставіць для правядзення выпрабаванняў і (або) экспертызы ў парадку, устаноўленым Дзяржстандартам, узор названага касавага абсталявання, камплект тэхнічнай дакументацыі і дакументацыю на праграмнае забеспячэнне. Калі найменне мадэлі (мадыфікацыі) касавага абсталявання і (або) версіі праграмнага забеспячэння ў выпадках, названых вышэй, не змяніліся, заяўнік мае права дапрацоўваць (мадэрнізацаваць) касавае абсталявання такіх мадэляў (мадыфікацый), якія знаходзяцца ў карыстанні ў юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, да ўзроўню іх адпаведнасці ўстаноўленым патрабаванням дзяржаўных стандартаў.

З улікам патрабаванняў дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь СТБ 1350-2002 «Апараты касавыя падсумоўваючыя і спецыяльныя камп’ютарныя сістэмы. Патрабаванні да тэхнічнага абслугоўвання і рамонту»ў выпадку замены версіі праграмнага забеспячэння касавага абсталявання шляхам яго дапрацоўкі для магчымасці працы з дэнамінаваныя грашовымі адзінкамі Рэспублікі Беларусь, адпаведная інфармацыя павінна быць адлюстравана ў эксплуатацыйнай дакументацыі на касавае абсталяванне, прадугледжанай тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (пашпарт (фармуляр) на касавае абсталяванне).